Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён Міндоўга - Максім Кутузаў страница 6

Название: Праклён Міндоўга

Автор: Максім Кутузаў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-7210-13-8

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Не. Не трэба.

      Даўмонт:

      Ты ўпэўнена? Ты ж ведаеш, у мяне зараз, на жаль, хапае неадкладных спраў, і я не змагу паехаць з табой.

      Агна:

      Так. Я сама паеду. Я паеду…

      Дзея трэцяя

      З’ява першая

      1323 год

      Навагрудак. Невялічкая мясцовая карчма. Румбольд, Богуш і Нарбут заходзяць у яе і сядаюць за стол.

      Богуш:

      Хоць штосьці ў гэтым жыцці не змяняецца. Колькі часу мінула, а наша любімая карчма выглядае менавіта так, як і дзесяць гадоў таму.

      Румбольд:

      Што ёсць, тое ёсць.

      Нарбут:

      Чулі апошнія навіны? Давыд Гарадзенскі гераічна разбіў дацкае войска пад Псковам.

      Румбольд:

      Мяне ўжо гэтым не здзівіць. Я, як упершыню Давыда ўбачыў, адразу зразумеў, што ён – мужны ваяр. Недарма мудры вялікі князь Гедымін з ім парадніўся. З яго боку было вельмі прадбачліва ажаніць з Давыдам сваю дачку.

      Богуш:

      Так, гэта цяпер усе гэта разумеюць, але ж тады было шмат незадаволеных. А зараз нават складана сказаць, ад шлюбу якой з дачок Гедыміна карысці для дзяржавы больш. (Ён пачынае загінаць пальцы.) Данміла пабралася шлюбам з Вацлавам, князям плоцкім, Марыя – з Дзмітрыем Міхайлавічам Грозныя Вочы, вялікім князям цвярскім і ўладзімірскім. Такое сваяцтва, безумоўна, узмацніла нашу дзяржаву. Але, на мой погляд, не так моцна, як шлюб з Давыдам.

      Румбольд:

      Дакладна! На першы погляд можа падацца, што сын здрадніка, звычайны гарадзенскі кашталян не варты стаяць у адным шэрагу з такімі вялікімі і ўплывовымі князямі. Аднак мудры Гедымін, як заўсёды, усё прадбачыў.

      Нарбут:

      Карчмар, піва нам!

      Богуш:

      Між іншым, вы чулі, што распавядае народ пра нашага князя і пра горад, які ён загадаў пабудаваць на рацэ Вільні?

      Румбольд:

      Не. Няўжо нешта кепскае?

      Богуш:

      Не, вядома не! Кажуць, што наш князь паляваў побач з тым маляўнічым месцам, і калі пасля палявання ён застаўся там пераначаваць, нібыта ўбачыў дзіўны сон.

      Румбольд:

      Які?

      Богуш:

      Кажуць, яму прымроілася, што на гары, якая знаходзілася побач з ім, стаяў велізарны воўк у латах, які выў настолькі гучна, нібы там былі тысячы ваўкоў. А раніцай ён папрасіў аднаго са сваіх жрацоў патлумачыць яму гэты незразумелы сон. Як жа было імя гэтага жраца? Не магу згадаць.

      Нарбут:

      Ліздзейка… Калі верыць чуткам.

      Богуш:

      Мажліва, што і Ліздзейка. Дык вось, гэты самы Ліздзейка патлумачыў, што воўк у латах – гэта замак і горад, якія пабудуюць на гэтым месцы. А выццё – гэта слава, вядомасць і пашана, якую будзе мець гэты неверагодны горад па ўсім свеце. Князь яго паслухаўся і без вагання загадаў неадкладна пачаць будаваць горад.

      Румбольд:

      Слухай, Нарбут, а чаму цябе СКАЧАТЬ