Название: Праклён Міндоўга
Автор: Максім Кутузаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Драматургия
isbn: 978-985-7210-13-8
isbn:
Давыд:
Як загадаеце, вялікі князь.
Віцень:
Вось і добра, а зараз уздымайся і можаш ісці збірацца ў шлях.
Юнак уздымаецца і сыходзіць.
Нарбут:
Вялікі князь! Як вы можаце давяраць яму? Ягоны бацька – бязлітасны забойца, які загубіў свайго ўладара і не пашкадаваў нават маленькіх бездапаможных дзяцей! Давыд унаследаваў дурную кроў! І гэта вельмі небяспечна – давяраць яму. Нас могуць чакаць непрадказальныя наступствы.
Віцень:
А я яму і не давяраю. Аднак гэта не перашкаджае мне скарыстацца ягоным талентам згодна з патрэбамі нашай дзяржавы. Калі гэты неверагодны талент у яго насамрэч ёсць, калі Давыд унаследаваў казачную мужнасць і моц сваіх продкаў, ён зможа прынесці шмат карысці нашаму княству. А калі не, тады ён хутка і трагічна загіне, бо Гародня – горад вельмі неспакойны і непрадказальны, там усялякае можа адбыцца.
Нарбут:
У такім выпадку гэта сапраўды вельмі мудра, вялікі князь.
Віцень:
А зараз пакіньце мяне, мне трэба падумаць у цішыні.
Сыходзяць Румбольд і Богуш, за імі Нарбут. Віцень застаецца адзін.
Віцень:
А можа гэта зусім і не так мудра, як здаецца? Адсылаць сына сумнавядомага здрадніка ў Гародню, у значны горад, які стаіць паміж ворагамі і нашым княствам. У горад, у якім павінны быць толькі надзейныя, правераныя, адказныя людзі. Ці мудра гэта? Нарбут сказаў, што так. Аднак ці праўда гэта? Так, я шаную Нарбута і заўсёды прыслухоўваюся да яго. Калі я знішчыў паўстанцаў-жамойтаў, якія імкнуліся аб’яднацца з крыжакамі, ён казаў, што гэта мудра. Калі я заключыў саюз з Рыгай, ён казаў, што гэта мудра. Калі я прыняў для нашага княства герб, на якім знаходзіцца выява мужнага рыцара на кані і які павінен падкрэсліваць мужнасць нашага народа і непераможнасць нашай дзяржавы, ён казаў, што і гэта вельмі мудра. І я яму бясспрэчна верыў. Але калі Нарбут даведаўся, што для заключэння саюзу з Рыгай мне неабходна будзе палепшыць стасункі з тымі, хто хоча, каб мы адракліся ад сваіх багоў, ён паабяцаў, што нашы сапраўдныя багі мне гэтага не даруюць. Што яны раззлуюцца на мяне і Пярун заб’е мяне сваімі няўмольнымі стрэламі. Тут я яму не паверыў, але не перастаў паважаць яго. Але зараз, зараз зусім іншае становішча. Што ж, час пакажа, ці меў я рацыю…
Князь уздымаецца і сыходзіць.
З’ява трэцяя
1299 год
Богуш і Румбольд ідуць па калідоры княжага замка.
Румбольд:
Што ты думаеш наконт таго, што адбылося?
Богуш:
Я? А што я магу думаць? Я просты гандляр і не магу аспрэчваць ці асуджаць загады вялікага князя. А ты б што зрабіў на ягоным месцы?
Румбольд:
Я б адразу арыштаваў Давыда і пакараў бы смерцю.
Богуш:
Але СКАЧАТЬ