Название: Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара
Автор: Алесь Станкевіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 9785449630872
isbn:
Неяк так сталася, што чытаць я навучыўся чатарохгадовым, памятаю, што дапамагала мне адмысловае даміно з малюнкамі, яшчэ мы выпісвалі тады газэту «Сталинская молодёжь», вось гэта і была мая чытанка. Дарэчы маці мая, меўшы адукацыю чатыры класы, вельмі любіла чытаць колькі я памятаю, брала мяне з сабою ў абласную бібліятэку, дзе я начытаўся насьценных цытатаў ды лёзунгаў, болшасьць якіх не разумеў, але не забыўся і сёньня, нават такога мудрагелістага: «Коммунистом стать можно только лишь тогда, когда обогатишь свою память знанием всех тех богатств, что выработало человечество!», вось гэтак… Толькі з часам разумееш, што такое немагчыма. Нават за пару дзён да свайго скону маці яшчэ намагалася чытаць, хаця акуляры ёй ужо амаль не дапамагалі, а Божачка ж адмераў ёй веку 93 гады… Партызанскія балоты, дзе мамачцы даводзілася не адны суткі ў вадзе прасядзець, хаваючыся блакіроўкі карнікаў, даліся ёй у знакі, ведаю, што мяне яна нарадзіла з вялікімі пакутамі, ды й пакуль я маленькім зусім быў, яна часта хварэла. Даглядаць мяне тады даводзілася бабулі Зене, яна жыла з малодшай дачкой Ганнай ды яе двума сынамі ў доме, які належыў жонцы дзядзькі Янкі, гэта на 1-й Чыгуначнай вуліцы. Бабуля ў мяне была адна, дзядуляў жа ўжо ня было. Аднаго разу ўзяла мяне бабуля на горад, спачатку яна завяла мяне ў царкву, што блізка базару, які завецца зараз Цэнтральным, а быў Мінскім, калі тую царкву пасьля доўгага ваяўнічага атэізму ды разбурэньня, перапрыстасаваньня ізноў адкрылі, я дазнаўся, што завецца яна Трохсьвяціцельская. Пасьля набажэнства нашая вандроўка працягнулася да рэстарану «Дняпро», бо там мая цётка Ганна рабіла тады старэйшай афіцыянткай і мы мелі прыстойны абед за асобным, на двох, сталом пад белым абрусам, з камплектам сталовых прыбораў, прыгожа аздобленымі стравамі. Ці смачна было я ня памятаю, але было ў той дзень два цікавых мне адкрыцьці. Бабулечка наладзіла мне першы шляхетны выхад у людзі, вядома ж у яе меліся свае справы, мяне ж папросту ня было на каго пакінуць, але гэта зрабіла ўражаньні. Дарэчы, мая адзіная бабулечка Зена Кандратаўна з роду Абрамовічаў, шляхетскага гербу Ляліва, дзядуля таксама быў шляхціц гербу Вадвіч, яго імя Павал Сымонавіч Станкевіч, на жаль са спазьненьнем я гэта даведаўся, бо ў сталінскія часы трэба было быць камуністым, як мае тата і дзядзька Янка, а пра наяўнасьць гербаў «па мячы і па кудзелі» варта было забыцца, бо гэта, відаць, перашкаджала будаваць камунізм…
У двары дома па Першамайскай быў яшчэ невялічкі двухпавярховік, там была кінарамонтная майстэрня. Працавалі там майстравітыя дзядзькі, ладзілі ня толькі кінапраектары, але і розныя іншыя пабытовыя ды тэхнічныя прылады, часта да іх зьвярталіся матацыклісты, а матацыклаў жа трафейных на той час было розных марак ды калібраў, вядома ж я такой прыгажосьці абмінуць ня мог. І сёньня памятаю самы мне любы БМВ-360, прыгожага дызайну, з карданнай перадачай, а які СКАЧАТЬ