Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара. Алесь Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - Алесь Станкевіч страница 4

СКАЧАТЬ была прыватным сэктарам ды часткова адноўленымі будынкамі, з лапікавымі гародчыкамі у дварах, з разнамаснымі хлявочкамі, прыбіральнямі, з дзіркамі ў платах. Некалькі вялікіх дамоў у цэнтры гораду мелі чамусьці свае імёны, прыкладам Дом Леніна – ля першай школы, Дом Будзённага – ля кіно «Радзіма», Шэры Дом – на пачатку вуліцы Чалюскінцаў, Зялёны Дом —Ленінская 68, дзе жылі мае аднакашнікі, бацькі якіх служылі ў Школе КГБ, Дом Саветаў, на Першамайскай Дом 90, Дом Сталіна. Апошні і зараз, праўда падрошчаны на адзін паверх, стаіць як і ранней.

      Мост

      Пасьля паваеннай рэстаўрацыі жылі ў ім супрацоўнікі Металаапрацоўчага камбінату, які сёньня завецца завод Электрарухавік, татка мой перайшоў на той завод на працу на самазвал ГАЗ-51, а дырэктарам быў яго старэйшы брат, мне дзядзька Янка. Прыгадваю як нейкае сьвята, ці не Кастрычніцкую рэвалюцыю, адзначалі жыхары Дома Сталіна, камунаю… Бацькоў маіх тксама запрасілі, ну дык і я там жа. Вось тады, падаецца ў 52 г., я пабачыў дэмакратыю, бо разам за адным сталом сядзелі ды частавалі адзін аднаго і намесьнік дырэктара Ляксей Грышчанка, і шафёр Васіль Станкевіч, і каваль Ільля Плотнікаў, разам было чалавек трыццаць. Той час пакуль яшчэ згуртоўваў людзей. Я памятаю, як ужо ў нашай камуналцы ладзіўся Новы Год. Сталы накрытыя былі ў нашай хаце, туды прыносілі гарэлку ды закуску, якой былі венігрэд, салёныя гуркі, капуста, трошкі сала ці вяндлінаў, можа яешня, але ўсім было і добра, і вясёла… Таньчыць ішлі ў другую хату, а зьняможаных адводзілі ў трэцюю – прахалодную, але ўсё у той жа камуналцы.

      Шкада, што з дабрабытам гэтая традыцыя адмерла…

      Дом Сталіна

      Дагэтуль памятаю твары ды імёны сваіх сяброў з Дому Сталіна, гэта Далінскага, Вярбіцкіх, Барашкавых, Безьменаў, Ільвоўскіх, Азьбеля, Дрыганта, Лапідусаў, Петрулевічаў. А ў нашым доме мае бліжэйшыя сябры, гэта Архіпцавы Люда, Воўка ды Міхаська, вялікі ды іх старэйшы брат Васёна Паршакоў, з імі ж разам жылі з маці сваякі Прудніковічы Міла, Анатоль ды Тома, у другой камуналцы, праз лесьвічную пляцоўку іншая суполка, гэта Якуты Майя, Іна ды Сьвета, дарэчы, з прыкладу апошняй я, значна пазьней, але ж трывала прыйшоў у лёгкую атлетыку. Жылі там Нэля ды Гэля Трахвімавы ды іхні малодшы, мой цёзка Сашка, а яго бацька – Сяргей Кузьміч Шнітко, ня толькі зрабіў ці ня першыя ў маім жыцьці мае фотаздымкі, але, навучаючы мяне ў Доме Піянэраў у фотакружку, даў мне такую «прышчэпку», што я ўжо больш паловы веку амаль не разьвітваюся з фотакамерамі. Маю гонар казаць, што багата са здабытага ў дзяцінстве добра служыць мне ўсё жыцьцё…

      Цікавых імпрэзаў для месьцічаў асабліва не было, час быў аднаўляць, ды будаваць, але аднаго разу тата зрабіў нам з маці падарунак. На лётным полі аэрадрому, што быў за Дняпром, ладзілася гарадское сьвята – Дзень Ваенна-паветраных сілаў, і недзе побач быў мой дзень нараджэньня. Заўважу, што на тую пару не было ў нас традыцыі адзначаць такія хатнія сьвяты нават для дарослых. СКАЧАТЬ