Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара. Алесь Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - Алесь Станкевіч страница 2

СКАЧАТЬ было прыгоннае права бальшавікоў. Горад, з яго крамамі, быў побач, таму многія імкнуліся прадаць месьцічам свойскага малачка, яек, тваражку, ці якой садавіны, гародніны, вядома ж гэта адрывалася ад сябе ды свіх дзетак Але, атрымаўшы якую капейчыну, можна было нешта неабходнае набыць з адзежы, які танны абутак ці лекі. Звычайным было, што ўлетку амаль усе сяляне хадзілі басанож, а вопратка мужчынская, з большага, была спрэс жаўнерская, гімнасьцёркі, галіфэ – што засталося на сабе пасьля перамогі, кірзовыя боты на нагах былі амаль раскошай. Ды вось жанчынам было складаней, бо на сукенкі, спадніцы разжыцца тканінай было вельмі цяжка, затое шырока ў побыце былі ватоўкі – савецкае вынаходніцтва, на нагах буркі, гэта самаробныя сьцёганыя з сукна ды ваты боты, замест галёшаў – бахілы, таксама самаробныя, клеяныя з аўтамабільных камераў. «Заможныя» апраналіся у плюшавыя паўпаліто. Ужо і першы у сьвеце касьмічны карабель паляцеў, а гардэроб вяскоўцаў не мяняўся, жылі як дзесяткі год раней…

      Смачным успамінам нясу скрозь усё жыцьцё адзін з пачастункаў цётачкі сваёй. Аднаго разу, каб пачаставаць нас, яна на хуткім часе з градаў выцягнула каліўца шчэ недасьпелай бульбачкі, пашкрэбла яе ды адварыла, адцэдзіла, зялёнага перья цыбулі нацерушыла зверху, да таго ж дадала жменьку духмянага кропу і ўсё гэта троху паліла алеем.…. Што ж гэта была за смаката! Калі праз чвэрць веку на цешчыным лецішчы я прапанаваў гэтую ж страву сваім сынам, яны таксама былі ў захапленьні, хаця й час быў зусім іншы, ведалі яны ўжо розныя прысмакі…

      Сямья нашая складалася з чатырох асобаў, гэта бацькі – Васіль ды Ганна Станкевічы, мой брат Арнольд, старэйшы за мяне на дзесяць год, ды я, званы ў маленстве Сашкам… Усім тром старэйшым давялося добра паспытаць акупацыйнага ліха. Бацькі былі у шэрагу магілёўскіх падпольшчыкаў на працягу паўтара год, Арнольду ж было чатыры-пяць год, ён мог быць толькі неад’емным закладнікам.

      Але лёс быў на іх баку і, пры пагрозе арышту, яны здолелі зысьці да партызанаў, дзе і працягвалі сваю барацьбу ўжо трохі ў іншай якасьці. Калі нарадзіўся я ішоў на Беларусі ўжо трэці мірны год, тата з маці разам працавалі ў Дзяржпартархіву ЦК КПБ, пасады былі самыя ніжэйшыя, але ж кватэру бацькі атрымалі, бо тая хацінка лупалаўская, дзе яны туліліся, ў вайну згарэла. Дом, у якім мы жылі, двухпавярховы, старажытны, стяў у самым цэнтры галоўнай магілёўскай вуліцы Першамайскай, на рагу з Камсамольскім скверам, увесь першы паверх займаў вядомы колісь Дзявяты гастраном, ды з двара колькі пакояў было да часу аддадзена пад абласны Клуб глуханемых, а вось на другім жылі, з большага, супрацоўнікі вышэйзгаданага архіву.

      Кватэры былі камунальныя, але нават калі і было там «38 комнаток», дык прыбіральні не было ніводнай, вадаправоду не было таксама, была электрычнасьць, але не было разетак, што давала працу мудрагелістым «вынаходнікам», якія выраблялі т.з. жулікі, каб употай красьці дзяржаўную электраэнэргію. Ацяпленьне было пячное. На камунальнай кухні, прыкладам у нас, стялі то пяць, то сем прымусаў, керагазаў, ці газовак (керасінак па-руску), калі СКАЧАТЬ