Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 68

СКАЧАТЬ на падворках, а часам і на вуліцы, умаяванай, выцягнутай, бы лут, не столькі гаманілі, колькі загадкава глядзелі адзін аднаму ў твар.

      – Э-э…

      – Бачыш…

      – Калі ўжо на тое, на гэтае…

      Мужыцкая думка б’ецца марудна, толькі мужык – сам сабе гаспадар і няпэўнае прышлае раскладвае да драбязы, глядзіць, каб павярнулася яно да яго не горшым бокам. У большасці тутэйшых, аднак, пачувалася радасць з нагоды хуткага прыходу чырвоных, і гэта не падабалася Клямку. Цяпер купца ў сяле як і не бачылі, пра яго, бадай, забыліся, праўда, не ўсе. Сёй-той кідаў у ягоны бок доўгі пагляд, і Клямка сіліўся прыгадаць, ці не пакрыўдзіў у свой час каторага.

      Пасля цьмяна-імжыстай ночы, сцярожкай, пакутлівай, калі ён высунуўся з хаты ў блякла-рдзяны заранак, калі паветра было яшчэ не пазбаўлена вечаровага куродыму ад спаленага бульбоўніку і калі куры толькі-толькі зляталі з седала, яму на слых легла нястройная і занепакоеная гамана. Клямка выглянуў за веснічкі. Ад маёнтка ў ягоны бок рухалася падвода. З набліжэннем да чарговага двара насустрач выходзілі людзі, войкалі, кідалі гучныя воклічы і хрысціліся, а некаторыя схіляліся пры гэтым у паклоне. Клямка ўбачыў на возе ўладара парэчанскага маёнтка памешчыка Рамана Скірмунта, а поплеч з ім на сене, пасцеленым у вазку, сядзеў ягоны швагер Баляслаў, муж сястры Гелены. І яшчэ былі двое. Першы Іван Цудзіла – трымаў у руках лейцы, а другі – Юстын Пархамчук – доўгую, бы друк, вінтоўку… Мужыкі-тубыльцы, яны былі вядомыя тым, што раз-пораз учынялі закалоты ў асяроддзі сялян.

      У аздобе той шарачковай варты паны сядзелі трохі прыгнобленыя. У Баляслава на твары ляжала панурасць. Раман Скірмунт кіўком галавы адказваў на паклоны сялян, капялюш ляжаў побач, і промні сонца, выпаласканыя і накрухмаленыя асеннім ранкам, мякка перабіралі яго сівыя ўскудлачаныя валасы.

      Са свайго падворка выкацілася жвавая кабета Хрысціна Цярлецкая, яе дзед, расказвалі, працаваў у Скірмунтаў на бровары, хоць было тое яшчэ да Першай сусветнай – да таго, як немцы вывезлі вытворчасць у Германію.

      – Панове! – не адрываючы вачэй ад нявольнікаў, усклікнула Хрысціна. – А куды ж гэта, шаноўныя, вас вязуць?

      Вязні не знайшлі слоў для адказу, тады яна ўскінулася на Юстына, чмураватага дзецюка, які сядзеў бліжэй да конскага хваста:

      – Юстын, клятая твая душа! Вы што ж гэта робіце?

      – А нам загадана адвезці паноў у Пінск для большай бяспекі. Вось і вязём!

      – От гэта паны, а не мы! А паны цяпер на вагу золата! – выскаліўся, паварочваючыся на Хрысцінін голас, паплечнік Юстына – Іван.

      Купец Клямка, на якім ад перапуду ўжо, пэўна, твару не было, схаваўся за шулам варот, збуцвелых, пабітых шашалем. Стаяў колькі доўгіх і даўкіх хвілін, а вуліца гудзела, як моцна напятая і патрывожаная струна. Калі ж гамана трохі аціхла, ён кінуўся ў хату і похапкам сабраў у старую кашолку свае найкаштоўныя рэчы, у іх ліку, вядома, і сярэбраныя ды залатыя СКАЧАТЬ