Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 2

СКАЧАТЬ на сям’ю, як астатнім. З пэўнага часу мая асабістая адданасьць працы (нягледзячы на пэрыядычныя скарачэньні, у тым ліку майго заробку) пачала мацнець літаральна з кожным днём набліжэньня карпаратыву ў гонар маіх саракавінаў (лепшага выразу не прыдумаць, бо кожны юбілей, і гэты асабліва, ёсьць памінкамі па там-прапэрдзю), а рыхтавацца да яго я пачаў, як ужо мне ўласьціва, загадзя, то бок гадоў за пяць да самой даты. Мае мілажальныя калегі, усе як адзін сямейныя, ужо не маглі на гэта глядзець і ўрэшце настукалі на мяне шэфу, які аднаго чароўнага дня выклікаў мяне ў кабінэт, паставіўшы перад мною рубам пытаньне «калі я ў апошні раз быў у адпачынку». Я з гатоўнасьцю адказаў, што летась, езьдзіў быў да сяброў на выходныя ў Градэц Кралавэ, гэтак жа як пазалетась да суайчыньнікаў у Лысу-на-Лабэ, але ён мой пералік перапыніў (хаця той і безь яго ўжо заканчваўся): не, маўляў, у сапраўдным адпачынку, турыстычным, замежным, курортным ці як ён там біямаць завецца.

      Цяжка было не зразумець майго шэфа, а прыкінуцца, што яго не разумееш, яшчэ цяжэй: так званы КаКаДу працаўніка, які ня ўмее адпачываць, зьніжаецца прапарцыйна падвышэньню ягонага імпэту. Разумеў я і сваіх калег: на маім фоне яны выглядалі як вечныя гультаі, якімі насамрэч і былі – можа, сваім упартым нежаданьнем езьдзіць у адпачынак я хачу выставіць напаказ, быццам працую больш і лепш за астатніх? Праз гэта яны штогод і задавалі мне пытаньне, як я правёў лета, дзе быў і што бачыў – гэткая сабе дзе-даўшчына. Як што мне ніколі не было чаго ім адказаць, на працы за мною замацавалася рэпутацыя дамасека й ледзь не ідэйнага ворага падарожжаў.

      Мушу прызнацца: факт той, што ў параўнаньні зь сярэднестатыстычным бабылём я перасоўваю сваё цела па паверхні плянэты надзвычай рэдка, неахвоча й пераважна на кароткія дыстанцыі. Гэтак, вядома, было не заўжды, усяго апошніх гадоў дзесяць-пятнаццаць. Якіх толькі аргумэнтаў у абарону сваёй трывалай геаграфічнай пазыцыі я ні прыводзіў: і што далёкая вандроўка для мяне – гэта невыносны лягістычны стрэс, і што грошай мне плацяць ня так і шмат, каб дазволіць сабе такую раскошу, і што Прагу я люблю больш за ўсякія сафары й сэрфінгі, і што людзі, якія надта часта вандруюць, паступова робяцца імуннымі да новых уражаньняў, а старыя ў іх усё больш блытаюцца між сабою, тым часам як мне ўспаміны пра мае юнацкія туляньні даражэйшыя за туляньні самі… (Пра свае сапраўдныя псыхічныя цяжкасьці я тактоўна маўчаў нават перад сваім псыхіятрам.) Марна: калі спачатку мяне лічылі проста дзіваком, то з часам пачалі лічыць проста ўёбкам. Ну хіба ў нечым яшчэ, апроч падарожжаў, можа наагул палягаць сэнс жыцьця? Пагатоў такога, маўляў, маладога? Якое я марную, седзячы на сваім адным месцы – працоўным? Цяпер, у прысутнасьці шэфа, я сябе ўёбкам і адчуваў: мне зрабілася шчыра сорамна перад ім і калегамі, быццам яны злавілі мяне не на турыстычным, а на сапраўдным цэлібаце (пра які ў маім выпадку таксама, мяркую, здагадваліся), і я ўрачыста паабяцаў шэфу, што неўзабаве пасьля саракагодзьдзя сыду ў доўгі летні адпачынак, які нашая СКАЧАТЬ