Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 17

СКАЧАТЬ каталіцызму і праваслаўя з пункту гледжання, што першы не адпавядае славянскаму духу, а другое якраз адпавядае і з’яўляецца натуральнаю для славян і ва ўсіх адносінах больш годнай рэлігіяй. Але што характэрна для Шаўчэнкі: услед за «ксяндзамі, езуітамі» ў яго ідзе панства: гэта дзве варожыя народу сілы, звязаныя адною класавай цікавасцю. Пасля, у першыя гады ссылкі, ён у вершы «Палякам» выкажа гэтую думку з крайняй выразнасцю: «Нясытыя ксяндзы, магнаты Нас раз’ядналі, развялі».

      Калі ж казаць пра славянскае пытанне ў больш шырокім плане, то пасланне «І мертвим, і живим…» паказала карэннае адрозненне Шаўчэнкавага разумення ад славянафільскага.

      Калі Шаўчэнка казаў пра крывавыя звады паміж братамі-славянамі, ён меў на ўвазе гістарычныя канфлікты, выкліканыя захопніцкімі замахамі польскай шляхты на Украіне і звязаную з гэтым рэлігійную варожасць.

      Разам з тым Шаўчэнка з глыбокай павагай ставіўся да польскага народа, а да палякаў-рэвалюцыянераў – з захапленнем. Вядома, што ў ссылцы ён сардэчна пасябраваў з многімі з іх, і з гэтым даследчыкі справядліва звязваюць і глыбокія змены ў гучанні «польскіх матываў» шаўчэнкаўскай паэзіі, у асэнсаванні польскай тэмы наогул: у цэнтры ўвагі аказваецца ўжо не мінулае, а агульнасць інтарэсаў сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, шуканні платформы для адзінства дзеянняў у будучыні. І гэта так. Але ёсць, здаецца, яшчэ адзін істотны момант. Бо заклік да згоды, тон браталюбнага прымірэння гучаў і ў ранніх творах Шаўчэнкі, у прыватнасці ў «Гайдамаках». Ці не адбілася ў гэтым таксама і народнае пачуццё? Бо ўкраінскі народ пры ўсёй непрыязнасці да лютай шляхты і ксяндзоў не меў гневу на паляка як такога, на паляка як чалавека; быў гістарычны вопыт мірнага суіснавання з палякамі, была і міралюбнасць і памяркоўнасць, была і звычайная чалавечая міласэрнасць і спагада да таго ж шляхціца, калі ён не выступаў у ролі пана-гвалтаўніка, сам трапляў у бяду.

      Шаўчэнкавае славянскае пачуццё можна назваць народным – у адрозненне ад славянафільскага і панславісцкага, у якіх большменш прыкметны элемент кніжнасці, тэарэтычнай сканструяванасці, палітычнай наўмыснасці і перабольшанасці (і – часта – панскасці, панскай прыхамаці). Гэтая народнасць славянскага пачуцця і народны погляд на рэчы адгадваюцца і тады, калі Шаўчэнка кажа пра цяжкія старонкі мінулага:

      Вось такое было бедства

      Па ўсёй Украіне!

      Горай пекла… А завошта,

      За што людзі гінуць?

      Таго ж бацькі, тыя ж дзеці —

      Жыць бы ды братацца.

      Не, не ўмелі, не хацелі,

      Трэба раз’яднацца!

      Дабра брата! Крыві брата!

      Падзяліся, браце! —

      У цябе ўсяго багата

      І весела ў хаце…

      . . . .

      Баліць сэрца, як успомніш… —

      (дарэчы, пазней, у «Прогулке с удовольствием и не без морали» Шаўчэнка назаве крывавыя падзеі мінулага «недостойными памяти человека»).

      Угадваюцца СКАЧАТЬ