Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 32

СКАЧАТЬ стасункі Міколы з жанчынамі заканчваліся тым, што ў іх душах пачынала рабіцца штосьці незразумелае. Яны самі кідаліся яму на шыю і прызнаваліся ў каханні.

      – Слухай, Мікола, дык ты – проста прафесійны спакуснік, – сказаў аднойчы сябра, які меў магчымасць з паўгадзіны назіраць, як Мікола размаўляў са сваёй знаёмай. – Дон-Жуан ці Казанова… Ты калі-небудзь супакоішся?

      У тых словах Мікола пачуў не дакор, а прыхаванае захапленне і лёгкае адценне зайздрасці. Ён засмяяўся:

      – Супакоюся, але не хутка!

      Ён не пакрыўдзіўся. Захапленне няможна зрабіць прафесіяй. Яго прафесія – жывапіс. I яшчэ – графіка. А жанчыны – заўсёдны стымул для творчасці. Яны ляцелі да яго, бы матылькі на агеньчык. Ішлі проста ў рукі. Дык чаму ён павінен адмаўляцца? Уцякаць ад іх – ці што? Рабіць з сябе святога?

      Мікола нікому не прызнаваўся ў каханні, нічога не абяцаў і таму не парушаў абяцанняў. Сумленне яго чыстае. Пачуцці жанчын былі чароўным нектарам, які жывіў творчасць. Як мастак ён меў густ і выбіраў не абы-каго. Яго пасіі былі пераважна асобы вытанчаныя, з цікавым і далікатным унутраным светам – артысткі, мастачкі, перакладчыцы. Але абавязкова прыгажуні.

      Праз пэўны час ён мусіў, павінен быў сыходзіць ад іх, каб не згубіць у душы адчуванне душэўнага ўздыму, якое давалі яму нейчыя сардэчныя захапленні. Часта Мікола не памятаў імёнаў гэтых жанчын, але як мастак, які мае бязмежную зрокавую памяць, памятаў іх твары ў хвіліны кахання. Памятаў тыя словы пяшчоты і захаплення, якія яны горача шапталі яму. Гэта цешыла, грэла душу, здавалася, узнімала над зямлёй, над іншымі людзьмі, у каго не было такіх прыгажунь і каму незвычайныя жанчыны не шапталі падобныя пяшчотныя словы. Застацца з кімсьці назусім – значыла здрадзіць мастацтву.

      Тых, з кім ён расстаўся, Мікола амаль ніколі не ўспамінаў. Прывязаны да некага, да жонкі і дзяцей, ён мусіў бы бясконца зарабляць грошы. Спачатку на кватэру, лецішча і машыну, потым на іх начынне: мэблю, тэлевізары, відэакамеры. Потым на бясконцыя абноўкі: плашчы, курткі, сумкі, джынсы. I так да знямогі! Хіба мог бы ён тады аб’ехаць усю Еўропу і трапіць з уласнымі творамі ў лепшыя выставачныя залы? Тут трэба выбіраць штосьці адно. I свой выбар ён даўно зрабіў.

      Некалі Мікола быў жанаты. З Людай яны разам вучыліся ў мастацкім інстытуце, толькі на розных аддзяленнях: ён – на жывапісу, яна – на мадэляванні. Але штосьці ў іх не склалася. Цяпер ён і не сказаў бы што, бо новыя ўражанні засланілі падзеі дваццацігадовай даўнасці. Спачатку ўсё ладзілася, але потым пачаліся папрокі, сцэны, капрызы, а ў дадатак слёзы. Канфлікты перашкаджалі працаваць, надоўга выбівалі з патрэбнага настрою. Мікола кепска пераносіў жаночыя слёзы, бо не ведаў, што рабіць, а таму не любіў адчуванне ўласнае разгубленасці і бяссілля.

      Дзяцей яны з Людай не заводзілі. Спачатку хацелася скончыць вучобу, потым крыху пажыць для сябе. Таму адзін ці два разы Люда пазбавілася ад таго, што мелася быць дзіцем. Пазней, калі яна зразумела, што ўзрост прыспешвае, СКАЧАТЬ