Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 28

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – I Алесь скрытны які! Ні слова, ні паўслова…

      – Ну, можа, маці тваёй ён і паведаміў,– засмяяўся Андрэй. – Яе ён часцей бачыць, чым цябе.

      – Дзякуй за камплімент маім педагагічным здольнасцям! Ты занадта шмат ведаеш! – Адчувалася, што Надзя крыху азадачана. – Шмат цікавага я пачула за гэты вечар…

      – Алесь – сімпатычны хлопчык. І я вельмі яго люблю.

      Можа, таму, што ён да цябе падобны? – засмяяўся скрыпач.

      «Майму былому мужу і яго маці заўжды не падабалася, што сын з твару да мяне падобны. Можа, каб было іначай, Алег да сына цяплей ставіўся б і з’яўляўся часцей?» – пранеслася рэхам у яе думках.

      – Надзя, я паеду. А заўтра абавязкова табе патэлефаную.

      «Які імпэт! – насмешліва падумала яна. – Ад аднаго званка не дачакаешся, другі сам прапануе! Ну, ужо цяпер мой тэлефон ні на хвіліну замаўкаць не будзе. Вось табе і «манашка»… Так я хутка ў секс-бомбу ператваруся. Але зноў выслухоўваць сардэчныя прызнанні, як сёння, толькі па тэлефоне? Навошта? А што яму адказваць?»

      Уголас Надзя сказала ці то жартам, ці то сур’ёзна:

      – Хлопец, выкінь ты з галавы глупства і непатрэбныя эмоцыі. Яны толькі жыць замінаюць. Калі па-сяброўску, дык звані! А наконт новага канцэртмайстра – падумаю. Ірачку я люблю і з ёй развітвацца не збіраюся. Але, можа, мы з табой хоць бы частку новай праграмы зробім? На піяніна ў мяне ўжо велізарны стос новых нот ляжыць. Усё, дарагі рыцар, я пабегла дахаты. Маё горла не любіць такое халоднае надвор’е…

      – Надзя, да заўтра!

      Частка пятнаццатая

      Ранішні званок

      Ціха і марудна падымалася Надзя сходамі на свой сёмы паверх. Ліфт, як заўсёды, не працаваў. Дома ўсе спалі – Алесіку заўтра зранку ў школу. На кухні Надзя доўга піла гарбату, потым, выключыўшы святло, глядзела на чорнае зорнае неба, на тое, як мокрыя голыя галінкі суседняй бярозы адбіваліся на запацелым шкле. «Амаль гатовая графічная работа!»

      Андрэй яе азадачыў. Яна заўсёды лічыла яго высокапрафесійным выканаўцам, які тонка адчувае музыку і спевака.

      Калі Ірачка хварэла, Надзя некалькі разоў прасіла, каб ён замяніў канцэртмайстра на рэпетыцыях. З ім цікава працаваць, заўвагі далікатныя. Напэўна, ён усё ж іншы, чым яна ўяўляла раней. Але праца – адно, а сардэчныя пачуцці – зусім іншае. Не з’яўляюцца яны па камандзе, па загадзе, па нейчай просьбе. Узнікнуць, калі не чакаеш і не спадзяешся.

      «Вядома, Андрэй – не Маэстра. Маштаб не той. Скажам шчыра, гледзячы праўдзе ў вочы. Нашто сабе хлусіць? Маэстра носіцца па ўсім свеце, у яго мільён знаёмых, прыяцеляў. Лепшыя музыкі – яго сябры… Але што мне з яго маштабу? Калі ён не мой, дык няхай яго маштабам цешацца тыя, хто побач.

      Дзіўна ўсё атрымліваецца. Здаецца, нарэшце скончыліся бясконцыя дыялогі з маім адлюстраваннем, другім «я». Адчуваю сябе, як пасля пакутлівай хваробы, калі ты стомлены і аслабелы. Яшчэ няма сіл радавацца жыццю, але прыходзіць усведамленне, што самае цяжкое мінулася…

      Няўжо сапраўды СКАЧАТЬ