На заснежаны востраў. Анка Упала
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На заснежаны востраў - Анка Упала страница 8

СКАЧАТЬ мы ўсім курсам хадзілі ў бібліятэку Стыфтэльсена, тую, дзе я пабывала двума днямі раней. Скажам, той жа Лілі ці яе суседкі Габрыэлы я не заўважыла на экскурсіі, а сонная Мацільда з бляшанкай энергетыку сумленна адсядзела доўгую лекцыю загадчыка бібліятэкі. А потым вечарам расказвала маме па тэлефоне, што ў той бібліятэцы прыгожа, як у Хогвартсе.

      20

      – Калі ты едзеш у Стакгольм? – запыталася ў мяне Мацільда ў пятніцу пасля заняткаў.

      – Праз гадзіну. А ты?

      – Я збіраюся прыбрацца і адразу пасля гэтага паехаць.

      Увесь час, пакуль я збіралася, Мацільда ляжала на ложку, а потым пашыбавала на двор. Выглядае на тое, што яна проста чакала, калі я паеду, каб не рабіць нічога.

      Тунтэматон, з якой мы дамовіліся ехаць разам, каб запісацца ў стакгольмскую бібліятэку і наведаць выставу ў фатаграфічным музеі, спазнялася, і я чакала яе каля Нургордэна. Мацільда тусавалася з сяброўкамі каля Старога Вэстэргордэна, адкуль мяне не відаць, і не думала ўдаваць занятую. Аўтобус па раскладзе сышоў у нас з Тунтэматон з-пад носа, і нам давялося выправіцца пешкі на той, што адыходзіць з іншага канца горада. Услед за аўтобусам, на які мы не паспелі, стартанула машына з засяроджанай Мацільдай за стырном. Убачыўшы нас з Тунтэматон, яна, здаецца, здзівілася, сказала “пакуль!” і паехала далей.

      Прадуманы план, як падмануць суседку, для мяне гучыць горш за «напілася і таму не змагла прыбрацца».

      – Эх, Мацільда, – наракаю я. – Я думала, ты лепей.

      21

      Дзіўна, але суседка прыехала гэтак, як і абяцала, у суботу вечарам. Калі я вярнулася з прагулянкі а палове на дванаццатую, Мацільды ў пакоі не было, але на стале ў нас з’явілася вялікае люстэрка ў срэбнай раме з завітушкамі. Мацільдзіна вялікая дарожная торба стаяла на ложку.

      Мацільда любіць рэчы: вопратку, абутак і розныя інтэр’ерныя штукі, у яе куча ўсяго. Як па мне, хай сабе, але бацькі яе гэтым троляць. Мацільда бурчыць:

      – Мая мама дык абураецца, што я шмотачніца. Яна ненавідзіць мяне!

      Не прыбраўшы торбы і камп’ютара з ложка, Мацільда так і ўклалася спаць, калі прыйшла дахаты а трэцяй ночы – заснула як была, у джынсах.

      Нядзельнай раніцай без дваццаці дзесяць яна прачнулася кудлатая, як Кузя, паднялася, задаволена паказала мне падаўжальнік для разеткі, які прывезла з дому, – і залегла назад у ложак.

      Іду на кухню смажыць сабе тосты з белага хлеба, які, мне падарыла Ніна. Ёй яго ў вялікай колькасці прывозіць сябар, эмігрант з Сірыі, які працуе кіроўцам. Сур’ёзных страў я не гатую, бо на агульнай кухні не пачуваюся нязмушана.

      Калі рабіла сняданак, зайшоў Каспер – мажны, але рухавы хлопец з вусікамі, бародкай і выстрыжанымі скронямі. Напрыканцы нашага першага тыдня ў інтэрнаце, калі адна вясёлая кампанія (не будзем паказваць пальцам, чыя менавіта) пакінула кухню бруднай, а падлогу такой ліпкай ад віна, што пры хадзе па ёй чамкалі пантофлі, Каспер прыбраўся і вымыў падлогу, нягледзячы на тое, што было не ягонае дзяжурства. Я тады яму падзякавала. Сёння ён паказаў мне пачак кавы і сказаў, што гэта ён купіў, але яе шмат, і я магу СКАЧАТЬ