На заснежаны востраў. Анка Упала
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На заснежаны востраў - Анка Упала страница 3

СКАЧАТЬ гэта яшчэ па ранейшых візітах у Стакгольм. Стакгольмскі вецер аціхае ўвечары, і толькі тады добра быць на дварэ. Пасля прагулянак у Яблычным горадзе, калі я не хаваю твар у капюшон, то ў канцы дня пачуваюся так, быццам мне надавалі аплявухаў. Спытала ў Мацільды, што шведы робяць, каб уратаваць твар ад ветру. Кажа, што нічога не робяць. Пра тое, што шведскі вецер нейкі асаблівы, яна ніколі не думала.

      7

      Ніна сказала, што многія сталыя людзі ў Швецыі часта не хочуць нават размаўляць з табой, калі ты чужынка – з ёй такое здаралася.

      Адна шведская дзяўчына, Сандра, з першых дзён пачала вітацца са мной па-руску “прив’ет, Алена” і сказала, што ў мяне прыгожае імя. Я пачынаю разумець, што гэта рэдкая адкрытасць, і асабліва цаню, калі нехта так паводзіцца. Навучыла Сандру беларускаму слову “прывітанне”, і цяпер яна кажа так.

      У мясцовай кнігарні купіла вызначальнік птушак з фотаздымкамі, каб вучыць іх назвы. Гляджу, як гэта будзе па-шведску: верабей, сарока, белая пліска, лыска, попаўзень… Вось канадская казарка – карычневае пер’е, чорныя шыя і галава з белымі шчокамі. Гэта вялізная, моцная і баявітая птушка з трубным голасам. Тут я пабачыла іх упершыню: тоўстыя, цяжкія, гэтыя гусі могуць падоўгу стаяць на сваіх тонкіх нагах, быццам у летаргіі. Залётны від, кажуць, раней тут такіх не было. Я сфатаграфавала казарку пад шведскім сцягам на лодцы. Сцягоў у Яблычным горадзе – на кацерах, што калыхаюцца ля прычалаў, і ў дварах дамоў на флагштоках – гэтулькі ж многа, як і казарак. Шэрыя гусі драбнейшыя памерам, у іх ярка-аранжавыя дзюбы і белыя падхвосці. Качкі-крыжанкі шпацыруюць ля берага, перавальваючыся на перапончатых лапах. Я бачыла аднойчы, як малы школьнік пабег за адной. “Не ганяйся за імі!” – хуліган быў хутка прыпынены класнай выхавацелькай. У Швецыі і жанчыны, і мужчыны працуюць у выхаванні. У нашай школе маецца курс, які рыхтуе да гэтай прафесіі.

      8

      У другой палове дня пайшоў дождж, ад учарашняга курортнага надвор’я не засталося ані знаку. Неба шэрае спрэс, як мінскае, і няможна прагуляцца. Парасона ў мяне няма. Калі дождж толькі пачынаўся, я была выйшла на двор, прыхапіўшы фотаапарат у заплечніку, але адразу ж вярнулася назад пад дах. Сяджу ў холе на другім паверсе на канапе, чакаю прасвету ў аблоках. Тут і балкон ёсць, але ў такое надвор’е на яго не высунешся. На бярозе насупраць мокне вяхір. Звычайных гарадскіх галубоў у Яблычным горадзе няма, а гэтых шмат, кугукаюць у вершалінах дрэў – угу-угу-угу, іх чуваць праз акно.

      Нарэшце пачаліся нармальныя заняткі. З раніцы ў мяне было чатыры ўрокі шведскай, я ажно стамілася, але ўсё вельмі спадабалася. Два ўрокі правяла Астрыд, энергічная інтэлектуальная спадарыня гадоў каля сямідзесяці, колішняя рэктарка. Астрыд не зломак: колькі год працавала з цяжкімі падлеткамі. Яна выкладае матэматыку і біялогію, але карэктуе свае заняткі пад патрэбы нашай групы, бо ўсё-ткі нам трэба больш моўнай практыкі. З Астрыд мы пісалі пра тое, што запомнілі з нядаўняй экскурсіі па Яблычным горадзе, СКАЧАТЬ