1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 18

СКАЧАТЬ супраць Германіі). Кіраўнікі Польскай Рэспублікі добра разумелі, што такім чынам ставіцца пад пагрозу дзяржаўнасць і незалежнасць краіны. Яны спадзяваліся на дапамогу Англіі і Францыі, але ці пагадзіліся б апошнія рэальна абараняць Польшчу, было пад пытаннем.

      Такім чынам, існавалі падставы лічыць, што гітлераўскія планы ажыццявяцца: нямецкі фюрэр абвясціў славянскія тэрыторыі жыццёвай прасторай для Германіі, у той жа час лічачы магчымым і пры пэўных варунках пажаданым саюз з Англіяй і Францыяй; за кароткі час Германія і СССР сталі ворагамі, прынамсі на ідэалагічным узроўні; Гітлер распачаў упэўненае пашырэнне ІІІ Райха на ўсход і, як было відаць, не збіраўся змяняць гэты вектар. Перашкодай па-ранейшаму заставалася Польская Рэспубліка, да якой належала немалая частка беларускіх зямель.

      Ззянне чырвонай зоркі: палітыка Крамля ў дачыненні да Заходняй Беларусі

      Падзеленасць Беларусі, як было сказана вышэй, не выглядала нацыянальнай катастрофай, а ў некаторым сэнсе нават спрыяла далейшай эвалюцыі беларусаў. Але ўсё залежала не столькі ад іх саміх (хоць яны, як паказаў бліжэйшы час, па абодва бакі мяжы сапраўды нацыянальна вельмі актывізаваліся), колькі ад таго, да якой ступені нацыянальнай эвалюцыі ім дазволяць развіцца пануючыя ўлады.

      Рыжская дамова прадугледжвала фармальна не такія ўжо і малыя правы для беларусаў Польскай Рэспублікі. De іure і ССРБ мела суверэннасць (яе юрыдычны статус, безумоўна, павышаўся з утварэннем СССР, у чым Савецкая Беларусь прымала непасрэдны ўдзел як самастойны суб’ект права. Тым самым Масква распачала палітыку задабрэння беларускіх нацыянальных сіл па абодва бакі мяжы з мэтай стварэння сімпатый да сябе, да таго часу прыкметна страчаных нават у асяродку пракамуністычнага беларускага руху, з боку якога трохі раней гучалі прапановы стварыць узорную Савецкую Беларусь, у тым ліку як аргумент супраць папрокаў Польшчы і інтрыг, як гаварылася ў адным дакладзе Цэнтральнага бюро Кампартыі Беларусі, «белорусских националистов социал-патриотов»). Беларускі філосаф Ігар Бабкоў нават небеспадстаўна выказвае думку, што«БССР найбольш адэкватна можа быць зразумета не як поўны правал нацыянальнага беларускага руху, а як посткаляніяльны кампраміс», выкліканы збегам шэрагу фактараў; да таго ж, нагадвае мысляр,«беларуская савецкая дзяржаўнасьць выклікала напачатку дастаткова аптымістычныя пачуцьці».

      Крэмль спачатку не меў адзінай палітычнай лініі адносна Беларусі. 22 верасня 1922 г. Сталін у пасланні Леніну называе ўтварэнне ССРБ / БССР ды іншых рэспублік «игрой в независимость»:

      «За четыре года гражданской войны, когда мы ввиду интервенции вынуждены были демонстрировать либерализм Москвы в национальном вопросе, мы успели воспитать среди коммунистов, помимо своей воли, настоящих и последовательных социал-независимцев, требующих настоящей независимости во всех смыслах. <…> Мы переживаем такую полосу развития… когда молодое поколение коммунистов на окраинах игру в СКАЧАТЬ