1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 13

СКАЧАТЬ Варшава.

      Як даказвае Ю. Туронак, бальшавікі загадзя рыхтаваліся аддаць Польшчы частку беларускіх зямель – тую, што ўваходзіла ў склад ЛітБел. Яны хацелі маніпуляваць імі як тэрыторыяй з неакрэсленым дзяржаўным статусам, якая ў залежнасці ад канкрэтнага ваеннапалітычнага становішча магла быць перададзена ў сферу ўплыву Польшчы ці Расіі або падзелена паміж імі.

      Масква была гатова саступіць Беларусь Польшчы яшчэ ў 1919 г. у якасці платы за мір, неабходны бальшавікам, каб засяродзіцца на франтах грамадзянскай вайны. А падчас заключэння мірнай дамовы ў Рызе ўжо ва ўступнай фазе перамоў кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофе быў схільны аддаць Беларусь Польшчы наўзамен прызнання ёю Савецкай Украіны. Так выглядае яшчэ адзін бок разменнай манеты пад назвай «Беларусь»!

      Дарэчы, у далейшым гэтую саступку савецкія ідэолагі і гісторыкі імкнуліся зарэтушаваць, заяўляючы, што бальшавікі не мелі ваенных рэсурсаў адстаяць больш беларускай тэрыторыі. Затое, па іх словах,«поляки пытались жульнически передвинуть пограничную линию на 30 км восточнее, чем это предусмотрено в мирном договоре».

      Наадварот! Сёння ўведзеныя ў навуковы зварот матэрыялы (не толькі польскімі, але ўжо і беларускімі даследчыкамі) дэманструюць, якія камбінацыі – і на афіцыйным узроўні, і ў дыпламатычных кулуарах – канструяваліся бальшавіцкай дыпламатыяй у Рызе, каб толькі аддаць Польскай Рэспубліцы як мага больш беларускай зямлі.

      Палякі не прынялі падарунка, і толькі 2/3 з адведзенай пад ССРБ тэрыторыі пасля рыжскіх перамоў апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Дарэчы, разважаючы пра магчымы тэрытарыяльны вобраз сучаснай Беларусі, можна, мусіць, пашкадаваць, што палякі ў 1921 г. адмовіліся ад усіх ім прапанаваных 18 паветаў разам з Мінскам. Крамлю давялося б арганізоўваць БССР на ўсходніх этнічных землях беларусаў, у тым ліку на тых, што зараз уваходзяць у склад Расіі. Для гэтага, акрамя Мінска, меліся «пра запас» яшчэ два патэнцыяльныя цэнтры – Магілёў і Смаленск (першы раз БССР, дарэчы, была абвешчана менавіта ў апошнім горадзе).

      Да падобнага меркавання схіляюцца Р. Платонаў і М. Сташкевіч, кажучы, што ўключэнне ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губерняў, калі б іншыя тэрыторыі ССРБ захапіла Польшча, у перспектыве стала б асновай адраджэння беларускай дзяржаўнасці. У такім выпадку трэба было б пераўзысці плошчай БССР плошчу этнічнай беларускай тэрыторыі, што апынулася пад Польшчай. Сёння Рэспубліка Беларусь у выніку магла б мець нашмат больш тэрыторыі.

      Зразумела, гэта ўсяго толькі разважанні з вобласці альтэрнатыўнай гісторыі. Аднак у дадзеным выпадку на іх фоне больш выразна ўсведамляецца рэальнасць гістарычнага развіцця Беларусі ў міжваенны перыяд.

      Такім чынам, Беларуская Рэспубліка была спляжана молатам (бальшавіцкай Расіяй) на кавадле (Польскай Рэспубліцы), што і было замацавана 18 сакавіка 1921 г. Рыжскай дамовай. Савецкая Беларусь у складзе шасці паветаў, як адзначае беларускі даследчык Язэп Юхо, СКАЧАТЬ