Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 17

СКАЧАТЬ і ўсе гэта ведалі. Няўжо Стасевіч зараз прамовіць са сцэны, што любіць Алёну? Веня зірнуў у залу і ўбачыў напружаны прыгожы твар Косцень і зацікаўленых гледачоў.

      – …сядзець і с-с-смачна снедаць! Люблю з-за-задумліва глядзець. У думках хуткіх л-лю-люблю мроіць! Люблю і за сталом сядзець. Сядзець ллюблю я ў рэстаране. Сядзець з в-вудою ў ракі! Сядзець на полцы ў цёплай бане. Сядзець падпёршы кулакі! Работа патрабуе руху, і шмат дзе трэба працаваць. Іспыты якасна здаваць. Між тым жыццё бяжыць імкліва! І кожны дзень адны дзела. І разыхожусь я з той марай, што меў я ў сабе здаўна… Цяпер вучусь сядзець за партай. Каб спрытным быць, вучуся добра працаваць! І іншы раз люблю з сяброўкай на рынку бульбай гандляваць.

      Міхась чытаў верш з пачуццём, з гумарам, лагодна расцягваючы і акцэнтуючы кожнае слова, і на заканчэнне абвесціў:

      – Верш Вовы Ігнацюка: «Я люблю».

      Уся зала гледачоў павалілася на стуліках ад рогату. Смяяліся доўга. Воплескі скаланалі сцены вясковага клуба. І гучней усіх смяялася Ліпа. Яна так смяялася, што ўсе, ужо адсьмяяўшыся, пачалі воплескамі выклікаць Міхася на «біс» – так, што яму прыйшлося чытаць верш двойчы. Пасля свайго выступу Стасевіч зрабіўся знакамітым, увайшоў у эліту атрада, а потым, колькі ні чытаў верш на канцэртах, выклікаў шмат смеху сярод студэнтаў, што для недасведчаных было іншы раз незразумелым.

      Веню ў той вечар ўразіла Ліпа. Яшчэ паўгадзіны назад, да канцэрта, Ліпа Бакуніч – стрыманая і валадарная, узрушана распавядала з трыбуны жыхарам вёскі аб візіце на Кубу ў складзе дэлегацыіі ВЛКСМ, аб праблемах міру і сацыялізму, аб злавесных змовах імперыялізму. Яскравая, разумная і афіцыйная, яна нагадвала яму маладую марксістку часоў рэвалюцыі, толькі ў новай сучаснай якасьці. А зараз смяялася пяшчотная, жывая дзяўчына, прывабная і натуральная ў сваёй шчырасьці.

      Як заўсёды, пасля канцэрта былі танцы. Веня ня ўмеў прыгожа танчыць. А Ліпа запрашала ўсіх і танчыла з усімі. Запрасіла на вальс пажылога старшыню сельсавета. Той, мажны мужчына, нечакана для прысутных паказаў сябе спрытным танцорам. Лёгка і прыгожа пайшоў з Ліпай па кругу, чым выклікаў гонар мясцовых жыхароў. Потым яна танчыла з камандзірам гурта, выкладчыкам фізвыхавання Сцяпанам Акімавічам, той таксама не падвёў.

      Мясцовыя бітламаны-валасацікі, потныя і нячэсаныя, занепакоіліся і пачалі з пярэдніх шэрагоў прасоўвацца да выхаду. Бакуніч паспела перахапіць аднаго з іх і пачала адбіваць перад ім чачотку, але той замахаў рукамі і пад рогат прысутных даў нырца ў натоўп да дзвярэй. Валасацікі-бітламаны, здавалася, атрымалі канчатковую паразу, але ў гэты момант з натоўпу выйшаў хіповы хлопец у чорным кажушку і з цыгарэтай у зубах. Пад бадзёрыя воклічы сваіх сяброў:

      – Пакажы, Мікола, як мы можам!

      Ён аддаў недапалак і кажушок бліжэйшаму з ватагі і пачаў драбацець нагамі ў падлогу і раскідваць рукі ў бокі. Бакуніч лебедзем плыла вакол хлопца. Той танчыў не надта, але штосьці смелае, мужчынскае праступала ў яго танцы, падобнае на сялянскую ўпартасьць яго дзядоў. Ён вымушаў паважаць яго танец. У рашучыя імгненні Мікола кідаўся ўпрысядкі, а потым пад воплескі сяброў СКАЧАТЬ