Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 13

СКАЧАТЬ і зусім цвяроза дзячыў:

      – Таварыш генерал, Стах, я цябе не падвяду! Дзякуй, дружа, ты быццам шоры зняў у мяне з вачэй, – і ён хітаў галавой, нібы той конь на лузе, што адмахваецца ад аваднёў.

      – Валя, падвязі, калі ласка, дадому майго сябра Віктара.

      – Адзін момант, – рухавы і ветлівы Піткевіч запрасіў госця да бліскучай чорнай іншамаркі. Віктар Мухабой, моцна трымаючы рукамі пакунак з генеральскімі падарункамі, сеў у легкавік. Потым госць узрушаны высунуў галаву з вакна мерсэдэса і шчаслівым цвярозым голасам праспяваў: – Любімый горад может спать спакойна…!

      VІІ

      У другой палове дня, пад вечар, калі сонца пачало хіліцца на захад, пасля размовы з бацькам і маці, Бахановіч выйшаў з хаты. У горадзе стаяла цішыня, толькі было чутна, як па чыгунцы ад вакзала адыйшоў грузавы цягнік і колы вагонаў грукочуць на стыках. Пах квітучага бэзу перамешваўся з свежым вясновым паветрам і крыкамі чаек на птушыным кірмашы, што чуўся з паплавоў Дняпра.

      У садзе ў сінім спартовым касцюме сядзеў у альтанцы Уладзь Церашонак, убачыўшы Бахановіча, ён заклапочана запытаў яго:

      – Што рабіць будзем, камандзір?

      – Думаць будзем, Уладзь. Цябе нешта непакоіць?

      Уладзь Церашонак сурёзна адказаў:

      – Час не стаіць на месцы, нехта ў гэты самы момант дзейнічае, магчыма, небяспечна для нас.

      Уладзь адчуваў нейкую несвядомую трывогу, і Стах разумеў яго, але прамовіў спакойна:

      – Створым фірму і пачнём працаваць на ўласную краіну. Трэба абжываць сваю жыццёвую прастору, покуль яе не абжылі чужынцы. Зоймемся вандроўкамі. Рачныя турыстычныя вадаплавы будуць хадзіць з Баркалабава—Быхава да Гомеля і далей да Пінска, а таксама да Кіева, Запарожжа, Херсона. Уяўляеш, узяць знаёмую прыгожую жанчыну і ўлетку на белым цеплаходзе па Барысфену,[16] па Прыпяці, альбо да Чорнага мора. Гэта табе не чужая Турцыя і не занюханы Егіпет. Праграма ажывіць цэлыя рэгіёны краіны, створыць рабочыя месцы. А якія мясціны! «Беларусія радная, Україна залатая…»

      – Ці дасць нам тутэйшае чынавенства магчымасьць разгарнуцца?

      – Калі мы, Уладзь, на поўдні разгарнуліся, то тут мы таксама не прападзём. Тутэйшыя таксама любяць грошы… Будзем плаціць направа і налева… Зробім візіты ў райвыканкам, міліцыю, падатковую службу, КДБ, злётаем у Магілёў, у сталіцу. Падключым сяброў з Украйны… Навошта нам перціся ў Чэхію ці Польшу, мы і тут раскруцімся… Возьмем крэдыты. Заробленыя грошы покуль не будзем чапаць, няхай паляжаць у банках. Дзеля страхоўкі купім покуль што кватэры ў Менску.

      – Так, Стах. Ты зьняў з маёй душы цяжкі камень трывогі. Дарэчы, па тэлескрынцы паведамілі, што на поўдні ідуць моцныя баі. І як гэта ты змікіціў, і так спрытна тады мы з’ехалі? Я цябе пасля і пачаў успрымаць, як сапраўднага генерала. У нас у брыгадзе былі Бадаеўскія віжы?

      – Віжы, дзе іх няма? Віжы ў нас былі і Бадаеўскія, і з супрацьлеглага боку. Вунь Руслан СКАЧАТЬ



<p>16</p>

Барысфен – старажытная назва Дняпра.