Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 19

СКАЧАТЬ цямнець, калі ён нарэшце выйшаў на апошняю дарогу дня. Дзесьці праз чатыры-пяць кіламетраў, казалі жанчыны, што ішлі на ферму, будзе вёска Сяліба, дзе Веня планаваў прыпынак. Ён хацеў дабрацца менавіта да гэтай вёскі, у якой ён запланаваў яшчэ ў Менску прыпынак на ноч. Калі ён не дойдзе да Сялібы сёння, тады яму прыйдзецца ісці дадому яшчэ два дні. Гэтая думка зараз выклікала ў яго жах.

      Раптам Веня заўважыў, што стала зусім цёмна. Навокал не было бачна ніводнага агеньчыка, які сведчыў аб чалавечым жытле. Дарога, прыбітая санямі, цягнулася кудысьці ў цемру. Аднекуль збоку дзьмуў халодны пранізлівы вецер. Ён бег і бег па дарозе, бо дзесьці наперадзе павінна быць вёска. Але яе ўсё не было. І ён стаў адчуваць, як унутры яго нараджаецца страх, які пераходзіць у адчай. Страх, якога ён ніколі не ведаў, і нельга было спыніцца, легчы і перачакаць гэты няўтульны, змрочны час. Упершыню ён сам павінен быў рухацца ў жыцці, каб некуды прыйсьці. Там, дома ці ў інстытуце, усё было ясна і зразумела. Калі надвор’е рабілася снежаньскім, няўтульным, змрочным і ціснула на псіхіку, можна было перачакаць яго, лежачы на ложку альбо пайсці ў кіно ці выпіць піва. І тады сам час, бегучы наперад, забіраў з сабой яго ў больш гасціннае і вясёлае жыццё. Зараз усё зрабілася іншым: холад, змрок, самота, невядомасьць – усё гэта разам ўтварала ў Вені пачуццё сваёй неабароненасьці. Трэба было нешта рабіць, яму здавалася, што ён прабег па дарозе гэтыя пяць кіламетраў, што там, у гэтай цемры, сярод палёў і хаваецца маленькая вёсачка з людзьмі і чалавечым жытлом, без якога ён цяпер проста не мог існаваць.

      Ён звярнуў з дарогі і, правальваючыся іртамі ў сумётах снегу, доўга ішоў полем, покуль не ўзбіўся на нізіну, дзе-нідзе зарослую хмызняком і з цёмным стажком сена. Ён нейкі час адпачываў, прытуліўшыся да стажка спіной, затым зняў лыжы і скінуў на снег заплечнік. Зацята наскуб бярэма сена і кінуў яго на снег, сеў і абпёрся спіной аб стажок. У двух кроках цяпер нічога не было бачна. Вецер ціха завываў, кідаючы ў твар калючы снег.

      У кніжках Веня шмат разоў чытаў аб праявах мужнасьці, як патрэбна трымаць сябе ў гэткім становішчы. Магчыма, будучы на Поўначы, ён адчуваў бы сябе героем і здолеў бы змагацца, але тут, у цэнтры Еўропы, ён канчаткова знямог духам. Яму здавалася, што час прыпыніўся і зрабіўся вечнасцю. Адно імгненне перацякала ў наступнае і нічога не адбывалася. Сусвет не змяняўся, заставаўся, як і раней, чужым, незразумелым, халодным і варожым. Яго абкружала цемра, вецер, снег, бязлюдныя заснежаныя прасторы з чэзлым хмызняком.

      Веня добра ведаў, што недзе там, вельмі далёка ад гэтага месца, пра якое забыўся Бог, павінны быць вялікія залітыя электрычным святлом гарады, такія самыя, у якім жыў ён. Ён разумеў гэта, але гаспадаром тут цяпер была Цемра. Яна ўладарыла сярод гэтых заснежаных прастораў. Яна дыктавала яму сваю волю. Тыя маленькія сумненні, скруха, туга, якія жылі ў ім, зараз, пры панаванні Цемры імгненна выраслі ў гмахі адчаю. Цемра праглынула Веневу душу. Ніякага чалавецтва не існавала! Не было вялікіх гарадоў, залітых электрычным святлом, дзяўчыны з бурштынавымі вачыма, тралейбусаў, якія рабілі СКАЧАТЬ