Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 8

Название: Коннік без галавы

Автор: Майн Рыд

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 19 века

Серия:

isbn: 978-985-01-0153-2

isbn:

СКАЧАТЬ мяне ў сне на гэтай чорнай прэрыі! Вось дзіўна дык дзіўна! Хі-хі-хі!

      – Занадта рана вы пачалі весяліцца, – пачуўся змрочны голас капітана, які пад’ехаў у час гэтай размовы. – Глядзіце, як бы вам і на самай справе не давялося начаваць у гэтай чорнай прэрыі! Будзе добра, калі не здарыцца яшчэ чаго-небудзь горшага.

      – Што ты хочаш гэтым сказаць, Каш? – спытаў плантатар.

      – Я хачу сказаць, дзядзька, што гэты малойчык падмануў нас. Я не магу яшчэ гэтага сцвярджаць, але, здаецца, справа дрэнь. Мы праехалі ўжо больш за пяць міль… каля шасці, па-мойму, а дзе ж кіпарыс, аб якім ён гаварыў? Думаю, у мяне зрок не горшы, чым у іншых, аднак, як я ні ўглядаўся ў далячынь, я не ўбачыў ніякага дрэва.

      – Але ж навошта яму падманваць нас?

      – Ах, «навошта»! У тым і справа, што ў яго для гэтага можа быць шмат прычын.

      – Назаві нам хаця б адну з іх, – пачуўся серабрысты голас з карэты, – мы з цікавасцю паслухаем.

      – Вядома: ты будзеш слухаць з асаблівай цікавасцю ўсё, што датычыць гэтага суб’екта, – іранічна сказаў Калхаўн, – а калі я выкажу свае меркаванні, ты з уласцівай табе паблажлівасцю назавеш гэта дарэмнай трывогай!

      – Гэта будзе залежаць ад таго, што ты скажаш, майстар Касій. Мне здаецца, што табе варта выпрабаваць вас. He можам жа мы думаць, што ты, ваенны і такі спрактыкаваны падарожнік, паддаўся беспадстаўнай трывозе!

      Калхаўн зразумеў злую насмешку і, магчыма, устрымаўся б ад далейшай размовы, калі б на гэтым не настаяў Пойндэкстэр.

      – Паслухай, Касій, растлумач жа, у чым справа? – сур’ёзна спытаў плантатар. – Тое, што ты вам сказаў, выклікае больш чым звычайную дапытлівасць. Якой мэтай мог кіравацца гэты малады чалавек, падманваючы вас?

      – Ну што ж, дзядзька, – сказаў Калхаўн не так ганарыста, як раней, – я ж не сцвярджаю гэтага, я толькі выказваю свае меркаванні.

      – Якія ж?

      – Ну ці мала што можа здарыцца! У гэтых прэрыях нярэдка нападаюць на караваны – і не толькі на такія, як наш, але і на больш моцныя – рабуюць і забіваюць.

      – Барані Божа! – з прытворным спалохам усклікнула Луіза.

      – Індзейцы? – сказаў Пойндэкстэр.

      – Часам бывае, што і індзейцы, але часцей за індзейцаў выдаюць сябе белыя, і яе толькі мексіканцы. Для гэтага дастаткова карычневай фарбы, парыка з конскага хваста, некалькіх пёраў для галаўнога ўбора і пабольш нахабства. Калі нас абрабуе банда «белых» індзейцаў – а гэта не раз здаралася, – то вінаваціць нам будзе некага, акрамя саміх сябе: мы будзем толькі пакараны за сваю даверлівасць да першага сустрэчнага.

      – Божа мой, Касій! Гэта ж сур’ёзнае абвінавачванне. Няўжо ты хочаш сказаць, што гэты кур’ер – калі ён сапраўды кур’ер – заманьвае нас у пастку?

      – He, дзядзька, я гэтага не кажу. Я толькі кажу, што такое здаралася; можа, ён нас і заманьвае…

      – Магчыма, але малаверагодна, – пачуўся з карэты голас, поўны з’едлівай насмешкі.

СКАЧАТЬ