Название: Коннік без галавы
Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 19 века
isbn: 978-985-01-0153-2
isbn:
Абоз зноў рушыў, але, падышоўшы да мяжы выпаленай прэрыі, раптам спыніўся.
Коннікі з’язджаюцца разам, каб абмеркаваць, што рабіць. Становішча цяжкае – у гэтым усе пераканаліся, зірнуўшы на раўніну, якая рассцілалася перад імі.
Навокал не відаць нічога, акрамя чорных прастораў. Нідзе ніякай зеляніны – ні сцяблінкі, ні травінкі. Пажар лютаваў нядаўна – у час летняга сонцастаяння. Спелыя травы і яркія кветкі прэрыі – усё ператварылася ў попел пад разбуральным подыхам агню.
Наперадзе, направа, налева, наколькі хапае зроку, распасціраецца карціна спусташэння. Неба цяпер не блакітнае – яно стала цёмна-сінім, а сонца, хоць і не заслоненае аблокамі, як быццам не хоча тут свяціць і нібы хмурыцца ад віду змрочнай зямлі.
Наглядчык сказаў праўду: не засталося і слядоў дарогі.
Пажар, што спапяліў спелыя травы прэрыі, знішчыў і сляды калёс, якія паказвалі раней дарогу.
– Што ж нам рабіць? – гэта пытанне задае сам плантатар, і ў голасе яго гучыць разгубленасць.
– Што рабіць, дзядзька Вудлі?.. Канешне, працягваць шлях. Рака павінна быць па той бок пажарышча. Калі нам не ўдасца знайсці пераправу на адлегласці паўмілі, мы падымемся ўверх па цячэнню або спусцімся ўніз… Там будзе відаць.
– Але гэтак мы заблудзім, Касій!
– Наўрад… Мне здаецца, што выгаралая прастора не такая вялікая. He бяда, калі мы крыху саб’ёмся з дарогі: ўсё роўна, рана ці позна, мы выйдзем да ракі ў тым ці іншым месцы.
– Добра, мой друг. Табе лепш ведаць, я даверуся табе.
– He бойцеся, дзядзька. Мне здаралася быць і не ў такіх перапалках… Уперад, негры! За мной!
I адстаўны афіцэр кінуў самаздаволены позірк у бок карэты, з-за фіранак якой выглянуў цудоўны, крыху ўстрывожаны твар дзяўчыны. Калхаўн прышпорыў каня і самаўпэўнена паскакаў уперад.
Услед за шчоўканнем пугі чуецца тупат капытоў васьмідзесяці мулаў, змешаны з рыпеннем калёс. Фургоны зноў рушылі ў дарогу.
Мулы ідуць шпарчэй. Чорная прастора, нязвыклая для вачэй жывёл, нібы падганяе іх; ледзь паспеўшы даткнуцца да попелу капытамі, яны зноў падымаюць ногі. Маладыя мулы храпуць са страху. Паціху яны заспакойваюцца і ідуць за старэйшымі роўным крокам.
Так караван праходзіць каля мілі. Затым ён зноў спыняецца. Гэта распарадзіўся чалавек, які сам вызваўся быць правадніком. Ён нацягвае павады, але ў позе яго ўжо няма ранейшай самаўпэўненасці. Мабыць, ён заклапочаны, не ведае, куды ехаць.
Ландшафт, калі яго толькі можна так назваць, змяніўся, але не да лепшага. Усё па-ранейшаму чорнае да самага гарызонта. Толькі паверхня ўжо не роўная: яна стала хвалістай. Ланцугі ўзгоркаў перамяжоўваюцца далінамі. Нельга сказаць, што тут зусім няма дрэў, хаця тое, што ад іх засталося, наўрад ці можна так назваць. Тут былі дрэвы да пажару – алгароба, мескіта і яшчэ некаторыя віды акацыі раслі тут адзінкава і гаямі. Іх перыстае лісце знікла без следу, СКАЧАТЬ