Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 29

Название: Коннік без галавы

Автор: Майн Рыд

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 19 века

Серия:

isbn: 978-985-01-0153-2

isbn:

СКАЧАТЬ Вы гаварылі пра гасціннасць з другіх рук?

      – Так, гаварыў.

      – Што вы мелі на ўвазе?

      – Я хацеў сказаць: не будзе толку, калі я прапаную Морысу-мустангеру што-небудзь выпіць ці закусіць у вашым доме. Хіба толькі ваш бацька сам прапануе яму, інакш ён пойдзе, не даткнуўшыся ні да чаго. Вы разумееце, міс Луіза, ён не такі чалавек, якога можна адаслаць на кухню.

      Маладая крэолка не адразу адказала – яна як бы аб чымсьці задумалася.

      – Ну добра, не турбуйцеся, – сказала яна нарэшце, і па яе тону можна было здагадацца, што ваганні яе закончыліся. – Добра, містэр Стумп, не частуйце яго. Толькі дайце мне знаць, калі ён прыедзе. Але, калі гэта будзе ў час абеду, ён, безумоўна, зразумее, што ніхто не зможа выйсці да яго, – тады, калі ласка, затрымайце яго крыху. Вы абяцаеце мне гэта?

      – Ну канешне, раз вы мяне просіце.

      – Дзякую. Толькі абавязкова дайце мне знаць, калі ён прыйдзе. Я сама прапаную яму закусіць.

      – Баюся, міс, як бы вы не адбілі ў яго апетыт. Нават галодны воўк страціць ахвоту да яды, калі ўбачыць вас ці пачуе ваш звонкі галасок. Калі я сюды прыйшоў, я быў такі галодны, што гатовы быў праглынуць сырога індыка. А цяпер мне яда не патрэбна, хоць цэлы месяц магу цяпер не есці.

      У адказ Луіза пачала звонка смяяцца і паказала паляўнічаму на супрацьлеглы канец двара, дзе з дзвярэй кухні з’явілася Фларында з падносам у руках, а за ёю ішоў Плутон – таксама з падносам, але толькі шырэйшым і больш грунтоўна нагружаным.

      – Ах вы, мілы волат! – з прытворным папрокам сказала крэолка. – He верыцца мне, што вы так лёгка губляеце апетыт… А вось і Плутон з Фларындай! Тое, што яны нясуць, саставіць вам больш вясёлую кампанію, чым я. I па гэтаму я вас пакідаю. Да пабачэння, Зеб! Да пабачэння!

      Гэтыя словы былі вымаўлены вясёлым тонам; Луіза бесклапотна прайшла цераз веранду, але, апынуўшыся адна ў сваім пакоі, зноў паглыбілася ў роздум.

      «Гэта мой лёс. Я адчуваю, я ведаю гэта. Мне страшна ісці яму насустрач, але я не маю сіл пазбегнуць яго. Я не магу і не хачу!» – прашаптала яна.

      12. Утаймаванне дзікага каня

      Асатэя – самая прыемная частка мексіканскага дома: яе падлога – плоскі дах асьенды, а столь – сіні купал неба. У добрую пагоду – а ў гэтым блаславёным клімаце пагода заўсёды добрая – асатэю любяць больш за гасцёўню. Там у пасляабедзенны час, калі сонца на захадзе залівае ружовым святлом снежныя вяршыні гор Арысаба, Папакатепетль, Талука і горы Блізнят, мексіканскі кабальера фарсіць перад чароўнай сеньярытай сваім упрыгожаным вышыўкай уборам, пускаючы дым цыгары ёй прама ў вочы. Чарнавокая прыгажуня паблажліва слухае любоўныя прызнанні, а можа, не слухае, а толькі прыкідваецца і сумна глядзіць на далёкую асьенду, дзе жыве той, каму аддадзена яе сэрца.

      Праводзіць перадвячэрнія часы на даху дома – гэта прыемны звычай, якога трымаюцца ўсе, хто пасяліўся ў мексіканскай асьендзе. Зусім натуральна, што і сям’я луізіянскага плантатара трымалася яго.

      I ў гэты вечар, СКАЧАТЬ