Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 24

Название: Коннік без галавы

Автор: Майн Рыд

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 19 века

Серия:

isbn: 978-985-01-0153-2

isbn:

СКАЧАТЬ здаецца, чуў гэта імя.

      – I я таксама, – сказаў стралок.

      – Пра яго чуў кожны, хто так ці інакш меў дачыненне да мексіканскай вайны, гэта значыць, хто ўдзельнічаў у паходзе Скота. Касій Калхаўн пакінуў аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец штата Місісіпі і ў час вайны быў капітанам у палку місісіпскіх валанцёраў. Толькі яго часцей сустракалі за картачным сталом у ігральным доме, чым у казармах. Было ў яго адно-два дзельцы, якія склалі яму рэпутацыю дуэлянта і задзіры. Але гэту славу ён набыў яшчэ да мексіканскай вайны. У Новым Арлеане ён лічыўся апасным чалавекам.

      – Ну і што? – сказаў малады драгун некалькі задзірыста. – Каму якая справа, апасны чалавек містэр Касій Калхаўн ці бясшкодны! Мне гэта, праўда, усё роўна. Вы ж кажаце, што ён для яе ўсяго толькі дваюрадны брат.

      – He зусім так… Мне здаецца, што ён да яе не абыякавы.

      – I карыстаецца ўзаемнасцю?

      – Гэтага я не ведаю. Але, відаць, ён любімец яе бацькі. I мне нават растлумачылі – праўда, пад вялікім сакрэтам – прычыну гэтай сімпатыі. Звычайная гісторыя – грашовая залежнасць. Пойндэкстэр цяпер ужо не такі багаты, як раней, інакш мы ніколі не ўбачылі б яго тут.

      – Калі яго дачка такая абаяльная, як вы кажаце, то трэба думаць, што Касій Калхаўн таксама скора з’явіцца тут.

      – «Скора»! Гэта ўсё, што вам вядома? Ён ужо тут. Ён прыехаў разам з усёй сям'ёй і цяпер пасяліўся з імі. Некаторыя мяркуюць, што яны разам купілі плантацыю. Сёння раніцай я бачыў яго ў бары гасцініцы – ён п’янстваваў, чапляўся да ўсіх і выхваляўся, як заўсёды.

      – У яго смуглы колер твару, на выгляд яму гадоў трыццаць, цёмныя валасы і вусы, носіць сіні суконны сурдут напаўваеннага крою, на поясе рэвальвер Кольта – так?

      – Во-во! I яшчэ крывы нож, калі зазірнуць за адварот сурдута. Гэта ён самы.

      – Суб’ект даволі непрыемнага выгляду, – заўважыў стралок, – і калі ён такі хвалько і задзіра, то знешнасць не абманвае.

      – К чорту знешнасць! – з раздражненнем усклікнуў драгун. – Афіцэрам арміі дзядзькі Сэма наўрад ці варта пужацца знешнасці. Ды і самога задзіры таксама. Калі ён уздумае задзіраць мяне, то спазнае, што я ўмею спускаць курок хутчэй, чым ён…

      У гэты час ражок пратрубіў збор на ранішні агляд— цырымонію, якая захоўвалася ў маленькім форце гэтак жа строга, як калі б там стаяў армейскі корпус. I тры афіцэры разышліся, кожны да сваёй роты, каб падрыхтаваць яе да агляду, які праводзіў маёр, камандзір форта.

      10 Каса-дэль-Корва

      Маёнтак, ці асьенда, Каса-дэль-Корва працягнуўся па лясістай даліне Ляоны больш чым на тры мілі і ішоў на поўдзень у прэрыю на шэсць міль.

      Дом плантатара, які звычайна, хаця і няправільна, таксама называлі асьендай, стаяў на адлегласці гарматнага стрэлу ад форта Індж, адкуль была бачна частка яго белых сцен; астатнюю ж частку асьенды засланялі высокія дрэвы, якія акружалі берагі ракі.

      Месцазнаходжанне асьенды было незвычайным і, безумоўна, выбрана па меркаваннях абароны, бо СКАЧАТЬ