Название: Коннік без галавы
Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 19 века
isbn: 978-985-01-0153-2
isbn:
Фларынду гэта не збянтэжыла, яна не змоўкла. Пакаёўку, мабыць, мучыла нейкая тайна, якую ёй хацелася разгадаць у што б там ні стала.
– Ах, – працягвала яна, як быццам размаўляючы сама з сабой, – калі б Фларында была хоць напалавіну такая прывабная, як маладая міса, яна б ні на каго не глядзела і ні па кім бы не ўздыхала!
– Уздыхала? – паўтарыла Луіза, здзіўленая яе словамі.– Што ты хочаш гэтым сказаць?
– Божа мой, міс Луі, Фларында не такая ўжо сляпая і не такая глухая, як вы думаеце! Яна даўно заўважае, што вы сядзіце на адным месцы і не прамовіце ні слоўца, толькі ўздыхаеце! Гэтага не было, калі мы жылі на старой плантацыі ў Луізіяне.
– Фларында, я баюся, што ты губляеш розум ці ты яго ўжо ў Луізіяне згубіла!. Можа, тутэйшы клімат дрэнна ўплывае на цябе?
– Чэснае слова, міс Луі, вы павінны аб гэтым спытаць у сябе. He злуйцеся на мяне, што я з вамі так папросту размаўляю. Фларында – ваша рабыня і любіць вас, як чорная сястра. Яна смуткуе, калі вы ўздыхаеце. Таму яна так і гаворыць з вамі. Вы не злуецеся на мяне?
– Канешне, не. За што мне на цябе злавацца, дзяўчынка? Я не злуюся, я ж не казала, што злуюся.
Толькі ты памыляешся. Тое, што ты бачыла і чула, – усяго толькі твая фантазія. Ну а ўздыхаць мне некалі. Зараз мне хапае і іншых спраў – трэба ж будзе прыняць амаль ці не сотню гасцей, і амаль усе яны незнаёмыя. Сярод іх будуць маладыя плантатары і афіцэры, якіх ты злавіла б, калі б у цябе былі мае валасы. Ха-ха! А ў мяне няма ніякага жадання зачароўваць іх, ні аднаго з іх! Так што хутчэй прычэсвай мае валасы, толькі не пляці з іх сетак.
– О міс Луі, вы праўду кажаце? – спытала негрыцянка з непрытоенай цікаўнасцю. – I вы кажаце, што ні адзін з гэтых джэнтльменаў вам не падабаецца? Але ж будуць два-тры вельмі-вельмі прыгожыя! Гэты малады плантатар і тыя два прыгожыя афіцэры. Вы ж ведаеце, пра каго я кажу. Усе яны так заляцаліся да вас. Вы ўпэўнены, міса, што ні аб адным з іх вы не ўздыхаеце?
– Зноў аб уздыхах! – рассмяялася Луіза. – Хопіць, Фларында, мы губляем час. He забывай, што ў нас сёння будзе больш за сто гасцей, і мне трэба хаця б паўгадзіны, каб падрыхтавацца да такога вялікага прыёму.
– He турбуйцеся, міс Луі, не турбуйцеся! Мы паспеем своечасова. Вас адзець няцяжка – міса прыгожая ў любым уборы. Вы ўсё роўна будзеце першай прыгажуняй, нават калі надзенеце простую сукенку зборшчыцы бавоўны!
– Як ты навучылася ліслівіць, Фларында! Я падазраю, што табе штосьці ад мяне трэба. Можа, ты хочаш, каб я памірыла цябе з Плутонам?
– He, міса, Плутон ніколі больш не будзе маім другам. Ён аказаўся такім баязліўцам, калі на нас наляцела бура ў чорнай прэрыі! О міс СКАЧАТЬ