Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 28

СКАЧАТЬ мацней пахне восенню. Гэты пах нагадвае мне дзяцінства, калі мы жылі з мамай пад Масквой, у дачным паселішчы. Ля дома расла земляная груша. Яе кветкі былі нібыта маленькія сланечнікі і жоўта расцвіталі пад канец жніўня. Іх водар – саладкаваты, густы, быццам пах бразільскай какавы, якую мама потым варыла мне па вечарах. Гэты водар пачаў дзіўна асацыіравацца ў мяне з заканчэннем лета – наступленнем восені. І гэты дождж, дождж… Ён заўсёды прыносіць успаміны. І я ізноў прыпамінаю маму. Яна перад смерцю сказала мне, тады яшчэ зусім маладому чалавеку, што стаяў на пачатку свайго жыцця:

      – Паабяцай, што знойдзеш годную дзяўчыну, якая будзе кахаць цябе і клапаціцца пра цябе, каб я сышла ў нябыт спакойнай.

      Я паабяцаў. І не выканаў гэтага абяцання, дадзенага на пачатку свайго жыцця. Ад гэтага мне цяжка, але і змяніць нешта я не ў стане.

      Час засынаць. Час засынаць. Спаць і глядзець на цябе са мной – назіраць за намі ў чароўным сне. Гэта ўсё, што я магу зрабіць для сябе. Таму што я – толькі назіральнік.

* * *

      Горад у тумане, уздыхаеш – і бачыш сваё дыханне. Дым ад цыгарэты не ідзе ўверх – ахутвае цябе, сцелецца вакол. Удалечы нічога не бачна, акрамя расплывістых вечаровых агнёў.

      Я стаю на прыпынку і думаю: цікава, пра што гавораць людзі ў гэты халодны восеньскі вечар?

      Маладыя смяюцца: нешта пра раскладушку, якая падае і разломваецца на дзве часткі ў самы непадыходзячы момант.

      Сямейная пара абмяркоўвае, што купіць на Новы год у падарунак знаёмым.

      Людзі клапоцяцца пра навагоднія святы, а мне цяжка перажыць нават восень.

      – Пачку цыгарэт, калі ласка.

      – Рэшту забярыце.

      Галасы, галасы, галасы – аб чымсьці сваім, аб чымсьці…

      … я такі фільм глядзеў!..

      …не глядзі ў яе бок, што ты вылупіўся, як…

      …сукенка, такая зялёненькая, прыгожая. Я проста паміраю…

      …што ты бубніш на хаду, як…

      …стары тралейбус. Трасецца… У мяне ў сумцы з вінаграду – каша.

      …купім ім лепей цукеркі, яны танней, чым гэтае праклятае люстэрка, – працягвае абмеркаванне тая сямейная пара.

      Ніхто не заўважае восені. А я раптам зразумеў, чаму яна ў гэтым годзе асаблівая. Яна аранжавая, гэтая восень. Светлааранжавая… Жоўты і чырвоны колеры зліваюцца ў адзін – і таму восень аранжавая… І я, атрымліваецца, еду на работу ў гэтай аранжавай восені…

      Недзе і ты жывеш без мяне ў гэтай аранжавай восені. А я? Ты можаш спытаць, чым я жыву без цябе? Успамінамі. Назіраннямі і ўспамінамі, паколькі ўспаміны – гэта мае назіранні за табой і сабой у мінулым…

      Прыехаўшы на студыю, заходжу ў бар. Вера ўжо спявае. Я хітаю ёй і сядаю за столік, заказаўшы каву.

      – Прывітанне, артыст!

      Я паварочваюся і заўважаю свайго суседа.

      – Прывітанне, патолагаанатам! Што ты тут робіш? А, зразумела, – кажу я, заўважыўшы яго погляд у бок Веры.

      Прыносяць маю каву. Я імкнуся хутчэй выпіць яе – да працы лічаныя СКАЧАТЬ