Название: Завеі, снежань
Автор: Іван Мележ
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-0190-4
isbn:
У пакоях, у калідоры была цішыня. Быў момант – здалося, усіх апанавала здранцвенне. Перасталі раптам дыміць цыгаркамі, сапці побач. З павагай і раўніва Ганна адчула: гэты зробіць! Што захоча – зробіць! От сіла!..
– У гэтым святле ўсім павінна быць ясна, – голас яго пацішэў, стаў дзелавіта стрыманым, – якое значэнне надае райком таму, што адбылося ў вашым калгасе. Гэта ўдар па ўсяму раёну. Таварыш Дубадзел правільна сказаў… Таму мы павінны прынцыпова ўскрыць прычыны, якія давялі да ўсяго гэтага. Тут таварышы, якія выступалі, называлі розныя прычыны, каб вытлумачыць тое, што здарылася. Чаму разваліўся калгас… Яны назвалі многа прычын, – у голасе Башлыкова пачулася стрыманая насмешка. – Але не назвалі галоўнай… Галоўная прычына – не будзем заплюшчваць вочы, назавём рэчы сваімі імёнамі! – сур'ёзная, палітычная. Калгас распаўся, – загаварыў Башлыкоў, вылучаючы кожнае слова, – у выніку варожай дзейнасці! Калгас падарвалі – яўнымі і скрытымі метадамі – кулацкія элементы!.. Таму тое, што адбылося тут, райком разглядае як палітычную з'яву, якая патрабуе палітычных вывадаў і мер. Бязлітасных мер.
Варожыя сілы ўсіх масцей, – загаварыў ён выразна, дужа, – дзейнічаюць шырокім фронтам. Яны дзейнічаюць у міжнародным маштабе і на ўнутраным фронце. Яны не грэбуюць нічым, каб падарваць нас. Яны шкодзяць нам і ў вялікіх, дзяржаўных, справах, і ў малых. У любым сяле, у любым калгасе…
Класавы вораг дзейнічае. І мы таксама, – голас Башлыкова ўсё цвярдзеў, – будзем дзейнічаць! Мы будзем бязлітасна біць па ворагу і яго пасобніках! Дзе б яны ні вылезлі!
У святле ўсяго таго, што я сказаў, – Башлыкоў, было відаць, сабраўся канчаць, – райком заклікае ўсіх калгаснікаў вёскі Глінішча вярнуцца ў калгас, аднавіць яго. Ударыць па ворагу нашай аб'яднанай сілай, калгасам!
Ён сеў. Была цішыня. Хоць бы хто кашлянуў. Хоць бы варухнуўся хто. Была разгубленасць перад ім. Перад сілай і праўдай, якую выставіў ён. І якую раптам адчулі так моцна. Потым Ганна заўважыла, як з калідора перасталі ціснуць, пачалі адступаць ад дзвярэй, у цемру. Заварушыліся ў пакоі, задымілі, хтосьці закашляў.
Схамянуўся, узняўся Барыс:
– Хто шчэ хоча сказаць?
Ён павёў галавой па класе. Адводзілі позіркі, апускалі вочы, смалілі цыгаркі. Пачакаў. Ніхто не адгукаўся.
– Няма ахвотнікаў?
– Хваціць ужэ! – заявіла спакойна і важка цётка Маня. – І так позно!
Як бы чакалі гэтага, адразу, нецярпліва падхапілі. Па пакоі, у калідоры пайшло:
– Аге! Развідняе ўжэ скоро!.. Дзень унь!..
– Пагаварылі ўжэ!.. Сколькі ж гаварыць!
– Хваціць!..
Барыс нахіліўся да Башлыкова. Той нешта гаварыў яму.
– Ну, калі няма ахвотнікаў, – сказаў Барыс прымірэнча, – дак трэба прыняць рашэнне.
– Якое шчэ рашэнне? – СКАЧАТЬ