Название: Завеі, снежань
Автор: Іван Мележ
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-0190-4
isbn:
Амаль адразу за Ганнай з вуліцы паявіўся Апейка з Міканорам і Гайлісам. Сцягнуўшы з галавы стаўбун, расшпільваючы каўнер паддзёўкі, Апейка акінуў позіркам клас, голасна і весела адзначыў:
– Самыя смелыя ўжэ прыйшлі!
– Аге! Можно і пачынаць! – адгукнулася хрыплым басам Гечыха.
– Пачнем! – бадзёра запэўніў Апейка. – Толькі от трохі пачакаем іншых. Каб не наракалі потым, што – без іх.
Ён прайшоў да парт, стаў здаровацца за руку: з аднымі, маладзейшымі ці роўнымі яму па гадах, – як роўны, як таварыш, з жанкамі і старэйшымі – больш стрымана і пачціва. Амаль увесь час жартаваў. Гайліс стаяў каля дзвярэй: вузкі, у зашпіленым шынялі, глядзеў строгімі блакітнымі вочкамі, чакаў. Касцісты, са сцятымі вуснамі твар быў засяроджаны, няўсмешлівы.
Яны неўзабаве пайшлі ў Парасчын пакой. Амаль адразу пасля таго, як яны зніклі, з двара паявіўся зноў Казачэнка Барыс. Заклапочана акінуўшы вачыма пакой, ён кінуў позірк у суседні, заявіў насмешліва:
– Дзе ж ето мужчыны ўсе падзеліся? Ці мужчын ужэ не стало ў Глінішчах?
– Шкадуем… Беражэм!.. – адказаў знарок задзірыста хтосьці з жанчын.
– Мы што – не людзі?
– Аге! Не канешне мужчыны!
– Цётка Агапа, а дзе ж ето ваш Пятро? – не саступіў, насмешліва ўкалоў у дружны гоман Барыс. – Чаго ето ён вас прыслаў за сябе?
– Нядужы нешто, Барыско…
– І ваш Апанас занядужаў? – так жа едка пацікавіўся Барыс ужо ў іншай жанчыны.
Не стаў слухаць, паківаў галавою з папрокам, з абурэннем:
– Эх, людзі!..
Ён сабраў дзяцей, разаслаў па сяле – зваць мужчын, адразу ж сам зноў рушыў на вуліцу.
Прыйшло яшчэ некалькі мужчын. Па два, па адным. У світах, у кажухах. Выткнуўшыся з цемры на святло, хмурна мружыліся, пільна аглядваліся і, уткнуўшы галаву ў плечы, стараліся прашыцца між жанок за спіны пярэдніх. Некалькі мужчын у клас не пайшлі, тоўпіліся ў прыцемку калідора, нервова дымілі папяросамі. У прыцемку, каля дзвярэй, дыміў цыгаркаю і Чарнаштан Павел – старшыня былога калгаса. Дыміў, заўважыла Ганна, ніякава і СКАЧАТЬ