Название: Завеі, снежань
Автор: Іван Мележ
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-0190-4
isbn:
Ганна знайшлася:
– Госць думаў вельмі нешто. Не хацелася перабіваць…
Башлыкоў не адказаў.
Ледзь стала светла, Параска схамянулася, кінулася да люстра. Хапатліва прыгладзіла валасы, паправіла кофтачку. Тады зноў гасціннай гаспадыняй зірнула на Башлыкова:
– Госць, пэўна, галодны!
Башлыкоў, ужо без шыняля, танклявы ў сіняй гімнасцёрцы, перацягнутай шырокім бліскучым поясам, уціснуўшы пад пояс пальцы, адвёў складкі назад, адказаў няцвёрда:
– Паабедалі…
– Кажыце! – не паверыла Параска. Бадзёра супакоіла: – Нічога! Мы зараз з Ганнай арганізуем! Уміг!
Вясёлая, дзейная, пацягнула Ганну на кухню.
– Ты што ж гэта? – зашаптала з папрокам, па-сяброўску. – Так сустрэць! Самога Башлыкова!
– А што ж – лістам перад ім слацца?
Шчыра прызналася:
– Усё глядзела, гадала: што ў ім такое, асобае?..
Параска не стала слухаць, перабіла. Не да гаворак цяпер. Уткнулася галавой у печку, адсунула засланку:
– Што тут у цябе? – У скаварадзе – бабка, з чыгунка, ледзь узняла покрыўку, вырваўся духавіты, нецярплівы пах баршчу. Голасна, давольна, каб, пэўна, чуў і ён, прамовіла: – От добра! – Распарадзілася шчодра і неадхільна: – Усё, што ёсць, – на стол! – Дадала шэптам, па-змоўніцку, як бы тлумачачы: – Настрой у яго – бачыш які?
– Гарэлкі, можа, дастаць? – параіла пошапкі ж Ганна, завіхаючыся ўжо каля печы.
– Гарэлкі! – Параска пакруціла галавой: прыдумала! Шэптам, стрымліваючы смех, гулліва падахвоціла: – Пастаў! Пакажы яму! Пабачыш, што ён скажа!.. – Сур'ёзна ўжо растлумачыла: – У рот не бярэ! Добрай нават. Завадской!.. Тым больш – у такі дзень!
– Глядзела я ўсё, глядзела на яго, – зноў вярнулася Ганна. – Нічога ў ім такога, асобага… – Яна нібы чакала, што Параска растлумачыць. Ёй чамусьці карцела гаварыць пра гэта. Параска, што памагала ёй, быццам не чула яе. – Чаму ён такі пануры, недавольны. Няўжэ з-за етаго, з-за калгаса?
– Нічога ты не разумееш! – толькі і сказала Параска на яе шчырасць. І тонам адказу, і адказам спыніла Ганну: не да гаворкі цяпер. Загадала па-прыяцельску: – Давайма жыва ўсё на стол!
Убегла ў пакой. Кнігі, сшыткі са стала – на падаконнік. Стол – ад сцяны. На стол – чысты настольнік.
– Вось так! Пачатак ёсць!.. – Кінулася на кухню, унесла бохан хлеба, нож. Загадала ўжо Башлыкову: – Памагайце!
Ён паказаў на рукі, яна спахапілася.
– Ганна! Госцю трэба памыцца! – Папрасіла Башлыкова: – На кухню, калі ласка…
Башлыкоў выйшаў. Расшпіліў гузікі на рукавах, закасаў іх па локаць. Расшпіліў каўнер, адсунуў яго ад шыі, нахіліўся над тазікам. Ганна зачэрпнула карцом з вядра, асцярожна – каб не абпырскаць! – стала ліць на яго далоні. Яны стаялі нязвычна блізка, галовы іх амаль сыходзіліся, было ў гэтым штосьці неспадзявана дамашняе, свойскае – ад СКАЧАТЬ