Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч страница 11

СКАЧАТЬ 1959 годам:

      «Хто нас развёў з табой, мая каханка.

      Прымусіў нашу песню адзвінець? <…>

      О, як тады мы горка пашкадуем,

      Што горда йшлі на спрэчак злы падман,

      Што воклічаў не чулі ў поўнач тую,

      Як катаваў яліны ўраган».

      У красавіку 1959 года быў надрукаваны верш У. Караткевіча «Было юнацтва», які, на маю думку, таксама прысвечаны Святлане:

      «Я зноўку засумую

      Па дарагой дзяўчыне,

      Халоднай, як лілея,

      Што дрэмле на вадзе.

      Блакітная і белая,

      Жамчужная, ружовая,

      Ўсю цеплыню хавае

      У самай глыбіні.

      Пакут маіх не бачыць,

      Майго не чуе слова,

      Каханне зневажае

      І пра каханне сніць.

      <…>

      Далёкая, маўклівая,

      Халодная і чыстая —

      Зусім яна не думае,

      Што мне балюча жыць».

      Гісторыю свайго кахання Караткевіч памятаў усё жыццё. Нездарма ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», над якой пісьменнік працаваў апошнія гады, змешчаны верш «Юнацтва маё»:

      «О юнацтва маё! Як забуду цябе?

      Alma mater

      І догмы, навука, тлум…

      “Piramus et Thisbe…

      Piramus et Thisbe…

      Piramus et Thisbe…

      iuvenum…”

      Як забуду?

      Завея акацый мяла

      Квецень на вулках крывых.

      Ты была, мая Цізба, была, была

      Пажаданая больш за ўсіх.

      Радасны боль, нясцерпны, як шкло

      Між сэрцам маім і тваім…

      І ніколі такога ні з кім не было

      І не будзе ніколі ні з кім.

      І развёў нас не леў і не востры кінжал,

      Не вакзалаў далёкіх агні,

      А гады пакут і няшчырых пахвал,

      Даносаў і брыдкай хлусні.

      І ведаў паклёп, як сэрца крануць,

      І нас аддзяліў сцяной,

      І паверыла ты, і змяніла вясну

      На шаўкі, што знасіла даўно.

      Але сэрца не можа забыць пра замах,

      Сэрца поўнае да краёў…

      Будзь праклятым, юнацтва маё, ў вяках!

      Будзь праклятым, юнацтва маё!

      Будзь праклятым! Каштаны квітнелі вясной,

      Хаваў нас бэзавы дым,

      І былі мы з ёю – адно, адно

      І ніколі не будзем адным.

      Што ж, не плачу.

      Паэзіі горды прытон,

      І радок, што сталлю звініць, –

      Ўсё адкуў я на горне юнацтва майго,

      На яго пакутным агні.

      І праўды зніч, і подласці дым,

      І сілу мужную жыць,

      І тое, што веру ў сэрцы маім

      Нават смерць не можа забіць.

      І руку дагэтуль помніць рука.

      Сэрца помніць шчасце баёў…

      Блаславёна юнацтва маё ў вяках,

      Блаславёна юнацтва маё».

      Такім чынам, узаемаадносіны паміж Уладзімірам і Святланай мелі месца ў пачатку 1950-х (прыкладна ад мая 1950 да 1952-га), а таксама ў 1956–1957 гадах.

      Чаму Алёнкі было дзве?

      У гэтай гісторыі нам трэба адказаць яшчэ на два СКАЧАТЬ