Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 3

СКАЧАТЬ падвор’е ў сваім нехлямяжым, падобным на гарбуз вазку. Фурман Сідар з вялізным – на трох – задам крычыць на сустрэчных страшным голасам: «Адыдзі, сцеражыся!» А ў блакітным небе сляпуча блішчаць купалы сабораў, і плыве бязважкі контур Круціцкага церамка.

      А вось і сам ён, Юрый, выходзіць з парадных дзвярэй, праходзіць дарожкай пад ліпамі, з насалодаю дыхаючы празрыстым і ўжо схаладнелым паветрам. Ванька ў армяку з дзіркай пад пахай трасецца на козлах.

      – Гэй, Ванька!

      I вось ляціць, ляціць вазок. Спачатку па Цвярской, потым бульварам, потым на Арбат. I радуецца, захлынаецца ў грудзях ад радасці сэрца. Так, вайна скончана, вайны ніколі больш не будзе. I ліпы! I Арбат! I цудоўныя асабнячкі… I Nadine ўстае яму насустрач у сваёй белай сукенцы…

      – Гэта вы? Божа мой, як я рада!

      I зноў – занадта паспешліва – апускае да вышывання нявінныя, цёмна-сінія, дзівосныя вочы. Што з таго, што яны толькі двойчы абмяняліся парай нязначных слоў, што яны амаль незнаёмыя. Усё адно гэта Масква, і сонца, і дзень без крыві і стрэлаў. I Масква гэта, і ёсць Nadine, Надзенька, Надзейка, як кажуць тут. Што з таго, што ён цэлы год не бачыў яе, што яны малазнаёмыя. Вось ён бачыць яе валасы колеру ржавых кляновых лісцяў, такія пушыстыя, мяккія, лягусенькія, падзеленыя белым радком, яе рот з прыпухлай ніжняй губкай.

      – Надзенька, каб вы толькі ведалі, як я сумаваў па вас, як нясцерпна мне было без вас на гэтай зямлі, што стаптана капытамі конных палкоў.

      Яна ўсміхаецца. I цішыня. Недзе ўдарыў і змоўк у шкляным паветры далёкі звон. Шчасце! Масква! I цішыня, цішыня ў шатах ліп. Цішыня.

      Стрэл.

      Гораў ад неспадзяванасці спатыкнуўся аб корань, які – д’ябал ведае нашто – выпер акурат на дарозе. I адразу пачуў за плотам распанелы грудны голас:

      – Сымон, давай карту.

      Вернуты стрэлам і гэтым голасам на зямлю, Юрый глыбока і цяжка ўздыхнуў і амаль з нянавісцю агледзеў страшны ў чаканні невядомага Дняпро.

      Бровы маладога чалавека задрыжэлі. Але ўжо ў наступны момант ён справіўся – нездарма яго паважалі за шалёную храбрасць, хоць толькі ён ведаў, як цяжка яна яму даставалася, – і цвёрдай хадою накіраваўся ў двор, гэты сумны двор, выбіты, як ток, акружаны паламаным плотам.

      Сярод двара, тварам да забітай брамы, стаялі два чалавекі: салдат-дзяншчык і афіцэр. Салдат трымаў скрынку з пісталетамі і распачатую калоду карт. Афіцэр браў са скрынкі пісталеты і, амаль не цэлячыся, страляў у браму, у маленькі белы чатырохкутнічак, прыбіты да шулы.

      Афiцэр стрэлiў апошнi раз i павярнуўся:

      – А-а, камрад… Да зброі, вісусы-гусары…

      Горава ў які ўжо раз уразіў яго сухі прыгожы твар, белыя валасы і бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы з выразам пустаты і пагарды да ўсяго. I яшчэ рэзкі шнар паўз брыво і левую скронь.

      Калі пры першай сустрэчы ён запытаўся ў Пора-Леановіча наконт паходжання гэтай адмеціны, той неахвотна буркнуў:

      Шпагаю тут адзін… падурэў. Штафедрон.

СКАЧАТЬ