Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 6

СКАЧАТЬ і праз якое меліся лепшыя магчымасці для гандлю.

Сюды ж з Мастаўлян было перавезена абсталяванне фабрыкі Каліноўскага. У 1987 годзе на тэрыторыі якушоўскай сядзібы падчас археалагічных раскопак быў знойдзены друкаваны штамп гэтага прадпрыемства.[64]

Якушоўка ў дадатак да сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі складалася з 226 дзесяцін пясчанай зямлі, сенакосаў ды лесу. Побач працякала паўнаводная рачулка Ятвезь, за якой пачыналася Белавежская пушча.

Каліноўскі першапачаткова валодаў маёнткам за працэнт ад пяці тысяч рублёў, якія ён унёс пры запродажнай здзелцы. У 1852 годзе пасля неатрымання “купчай крэпасці на онае”[65] Якушоўка праз Ваўкавыскую дваранскую апеку цалкам перайшла да Сымона Каліноўскага.

Але яшчэ да таго, як маёнтак стаў уласнасцю Каліноўскіх, на новым месцы іх напаткаў працяг сямейнай трагедыі: “ад шкоды” ва ўзросце сямі месяцаў 5 жніўня 1851 года памёр сын Сымона – Ісідор Тэафіл.[66] Праз год, 15 верасня 1852 года, не пражыўшы і двух месяцаў, памёр Юльян Каліноўскі,[67] у запісе аб смерці названы “дзяўчынай”.[68]

Смерць дамоклавым мячом навісла над сям’ёй: амаль штогод у Сымона і Ізабэлы працягвалі нараджацца і паміраць дзеці. Наступным стаў іх першы сын Фелікс, які памёр 28 чэрвеня 1853 года ад залатухі, не дажыўшы да пяцігадовага ўзросту.[69] Але ўжо праз паўмесяца, 11 ліпеня, сям’я Каліноўскіх папоўнілася дачкою Лізаветаю, ахрышчанай у Якушоўцы 19 ліпеня.[70] У 1855 годзе памерла, як і ў выпадку Ісідора Тэафіла – “ад шкоды”, – двухмесячная дачка Іосіфа Уршуля.[71] І ў гэтым жа годзе 8 снежня сям’я зноў папоўнілася чарговым дзіцём – даўгачаканым сынам – Міхаілам,[72] народжаным усяго праз 13 месяцаў пасля Іосіфы Уршулі. А 13 снежня была падпісана пастанова сената ад 12 кастрычніка аб зацвярджэнні Каліноўскіх у дваранскім званні.[73]

У далейшым у сямі’і Сымона і Ізабэлы Каліноўскіх нарадзіліся яшчэ чатыры дачкі: Іагана-Юзэфа (1858),[74] праз 20 месяцаў за ёй Казіміра-Ізабэла (1860),[75] за якой праз 18 месяцаў Сабіна (1861).[76] А за тыдзень да павешання Канстанціна Каліноўскага на Лукішскай плошчы з’явілася на свет яго малодшая сястра Міраслава-Элеанора (1864).[77]

Якушоўка заставалася ва ўласнасці Каліноўскіх і пасля паўстання 1863–1864 гадоў. Яе гаспадар памёр 3 лютага 1871 года[78] ва ўзросце 78 гадоў, пакінуўшы пасля сябе пяць дачок (Марыя, Юлія, Казіміра, Сабіна, Міраслава) і сына Міхаіла. Жонка Ізабэла перажыла мужа на 16 гадоў.[79] Род Каліноўскіх, які так шмат страціў, працягнулі Марыя (па мужу Плаўская), Казіміра (па мужу Багушэвіч) і адзіны яго мужчынскі нашчадак Міхаіл.

У Міхаіла Каліноўскага, які ажаніўся з уладальніцай маёнтка Коласава Тэрэзай Булгарынавай, у дзявоцтве Бутрыкевіч, 31 мая 1890 года нарадзіўся сын, названы Канстанцін-Антон.[80] Але 1 красавіка 1891 ён памёр ад запалення мозгу.СКАЧАТЬ

64

Марошек, Ю. Дворянское имение в Мостовлянах – место рождения К. Калиновского / Ю. Марошек // Кастусь Каліноўскі (1838–1864): материалы республиканской научной конференции, посвященной 150-летию со дня рождения выдающегося белорусского революционера-демократа и мыслителя К. Калиновского. – Гродно, 1988. – С. 69.

65

Сачек, М.Н. Документы ЦГИА БССР в Гродно о жизни и деятельности Кастуся Калиновского / М.Н. Сачек // Кастусь Каліноўскі (1838–1864): материалы республиканской научной конференции, посвященной 150-летию со дня рождения выдающегося белорусского революционера-демократа и мыслителя К. Калиновского. – Гродно, 1988. – С. 63.

66

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. О рождении с 1848 по 1854 гг. – Арк. 46 адв.

67

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк. 76 адв.

68

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 8. Свислочский костел о смерти с 1848 по 1868 гг. – Арк. 28.

69

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 8. – Арк. 33.

70

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк. 90 адв. – 91.

71

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк 100 адв. – 101.

72

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. Книга регистрации рождения Свислочского костела. – Арк. 9 адв. – 10.

73

Кісялёў, Г.В. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага / Г.В. Кісялёў // З думай пра Беларусь. – Мн.: Беларусь, 1966. – С. 100.

74

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк.38 адв. – 39.

75

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 67 адв. – 68.

Казіміра-Ізабэла Каліноўская, па мужу Багушэвіч. У 1913 годзе звесткі з яе ліста да Людвіга Чарноўскага былі выкарыстаны пры напісанні гістарычнай даведкі пра Кастуся Каліноўскага, змешчанай у якасці дадатку да мемуараў палітычнага праціўніка яе брата – Якуба Гейштара (Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865. – Wilno, 1913. – T. 1. – S. 370–371.). Ліст апублікаваны А. Смаленчуком (Смалянчук, А. Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема / А. Смалянчук // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 2011. – С. 18–20.)

76

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 91 адв. – 92.

77

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 1. – Спр. 4. – Арк. 131 адв. – 132.

78

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 2. Свислочский костел. Метрическая книга о умерших с 1866–1887 год. – Арк. 9 адв.

79

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 5. Свислочский костел. Метрическая книга о умерших с 1887–1905 год. – Арк. 9.

80

НАРБ у г. Гродна. – Ф. 1809. – Воп. 2. – Спр. 4. Метрическая книга родившихся с 1885–1893 год. – Арк. 123 адв – 124.