Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 2

СКАЧАТЬ ўсёй іх каштоўнасці для аднаўлення поўнай карціны мінулага недастаткова, гісторык карыстаецца так званымі “пазакрыніцавымі” ведамі, прасцей кажучы, жыццёвымі назіраннямі. Так ці ёсць падстава для спрэчак, калі ўсім вядома, што Канстанцін і Кастусь ва ўмовах Беларусі адно і тое ж. Кастусь – форма больш “прастамоўная”, так бы мовіць, “недакументальная”, але і ўся наша літаратурная мова абапіраецца на народныя гаворкі, як уся культура наша грунтуецца найперш на народных вытоках і традыцыях”.[24]

Глава 1. Мастаўлянскі перыяд

Сям’я Каліноўскіх

Каліноўскія вялі свой радавод ад Амброзія Самойлава, які ў 1679 годзе на тэрыторыі Бельскай зямлі набыў маёнтак Калінава з 5 хутарамі. Сам Амброзій быў мечнікам Візненскай зямлі[25] ў паўночна-заходняй Мазовіі, на мяжы Беларусі і Літвы. Нашчадкі Амброзія атрымалі прозвішча Каліноўскія ад назвы радавога ўладання Калінава, размешчанага недалёка ад горада Браньск, у судзе якога яны вырашалі спрэчкі з суседзямі, пакідаючы пасля сябе адпаведныя запісы ў судовых кнігах.

Паступовы заняпад краю, выкліканы шматлікімі войнамі і пастоямі варожых войскаў, што ператварылі Рэч Паспалітую ў аўстэрыю, сваім цяжарам абрынуўся на мясцовую шляхту. У выніку прадзед Канстанціна Каліноўскага Мацей вымушаны быў у 1769 годзе прадаць радавы маёнтак і зрабіўся беззямельным шляхцічам. Дзеці Мацея рассяліліся па розных месцах, а адзін з сыноў – Стэфан – пасяліўся ў вёсцы Рэпля Ваўкавыскага павета, дзе ў яго з жонкай Тэрэзіяй нарадзіліся дочкі Антаніна, Феліцяна, Катажына і сыны Юрый (Ежы) і Сымон.

Сымон Стэфанавіч Каліноўскі[26] з’явіўся на свет у 1795 годзе.[27] Ён ад прыроды быў кемлівым і мэтанакіраваным чалавекам, марыў пра вялікую сям’ю і ўласны маёнтак. Аднак на гэтым шляху мелася шмат перашкод, асабліва ва ўмовах вызначанага сацыяльнага падзелу грамадства на прывілеяваныя і непрывілеяваныя саслоўі. Як сведчаць крыніцы, ён не вылучаўся цікавасцю да палітыкі, стрымана ставіўся да ўсялякага супраціву ўладам і змог атрымаць толькі хатнюю адукацыю.[28]

Асоба Сымона магла б шмат падказаць у пытаннях выхавання і станаўлення поглядаў Канстанціна Каліноўскага, але мы пакуль нават не ведаем, чым ён займася да таго ўзросту, у якім яго малодшы сын ужо быў пакараны смерцю. Мы не можам меркаваць, чым ён займаўся ў часы вайны 1812 года, як і пацвердзіць тое, што пэўны час Сымон Каліноўскі працаваў чыноўнікам, але быў звольнены па нейкай дробнай падставе.[29] Сам ён якраз сцвярджаў, што на “дзяржаўнай службе не быў”.[30]

Першай сваёй задачай Сымон бачыў даказаць шляхецтва, паколькі, нарадзіўшыся ў Ваўкавыскім павеце, ён у раннім дзяцінстве пераехаў у Гродзенскі, так і не атрымаўшы жаданага пасведчання аб уласным паходжанні. Пацвярджэнне шляхецтва было яму дадзена толькі 4 лістапада 1822 года ад Беластоцкага дваранскага схода.[31]

Далей 18 лістапада 1823 годаСКАЧАТЬ

24

Кісялёў, Г. Кастусь Каліноўскі, яго час і спадчына / Г. Кісялёў // За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Каліноўскі, К.; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 262.

25

Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года; Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі / Г. Кісялёў. – Мінск: Медысонт, 2009. – С. 35.

26

Бацька Канстанціна Каліноўскага падпісваўся ў дакументах як “Симеон Стефана сын Калиновский” або “Szymon Kalinowski syn Stefana”. Таксама сустракаюцца формы “Симон Калиновский” і “Семен Степанов сын Калиновский”.

27

Киштымов, А. Отец и сын: семейная биохроника Калиновских / А. Киштымов // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай радыцыі: матэрыялы міжнар. навук. канф., Менск, 25 верасня 2009 г. – Мн., 2011. – С. 41. У якасці месца нараджэння Сымона Каліноўскага ў дакументах таксама пазначана вёска Кузмічы Ваўкавыскага ўезда: НГАБ у г. Гродна. – Ф. 92. – Воп. 1. – Спр. 258. – Арк. 338 адв.

28

НГАБ у г. Гродна. – Ф. 3. – Воп. 3. – Спр. 40. Сознания и чистосердечные признания политических преступников во всех делах и преступлениях. – Арк. 247.

29

Beiersdorf, O. Konstanty Kaliniwski. Popularny szkic o Konstantym Wincentym Kalinowskim / О. Beiersdorf. – Kraków, 1955. – S. 9.

30

НГАБ у г. Гродна. – Ф. 3. – Воп. 3. – Спр. 40. Сознания и чистосердечные признания политических преступников во всех делах и преступлениях. – Арк. 247.

31

НГАБ у г. Гродна. – Ф. 92. – Воп. 1. – Спр. 258. – Арк. 338 адв.