Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 5

СКАЧАТЬ немаўля было настолькі слабое, што гэта знайшло адлюстраванне ў метрычным запісе аб яе хрышчэнні.[57]

      Пасля з’яўлення ў доме мачыхі адносіны бацькі з сынамі імкліва пагаршаліся, асабліва з Віктарам, які з 1841 года вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, куды ў 1847 годзе паступіў і малодшы – Канстанцін.[58] Выхаваннем дзяцей ад першага шлюбу пэўны час актыўна займалася маці Сымона – Тэрэзія, якая жыла разам з сынам і яго сям’ёй.

      Спадзяванні Сымона на тое, што мачыха здолее замяніць дзецям памерлую маці, не спраўдзіліся – тая была больш занята ўласнымі дзецьмі, якія з’яўляліся на свет кожны год: праз 10 месяцаў пасля Марыяны Іааны ў 1845 годзе нарадзілася Багуміла Пелагія, у 1846 годзе – Ядвіга, у 1847 – Ганна Клара. І, нарэшце, пасля пяці дачок у 1848 годзе нарадзіўся першы сын – Фелікс. Якраз у гэты час у Каліноўскіх з’яўляецца новы клопат – набыццё маёнтка ў Якушоўцы.

      Пачатак фарміравання светапогляду Канстанціна Каліноўскага

      Канстанціну Каліноўскаму было ўсяго пяць гадоў, калі памерла яго маці. Які ўплыў аказала Вераніка на малодшага сына? Наўрад ці гэта былі ідэалістычныя ўяўленні кшталту “з малаком маці ўбіраў Каліноўскі таксама беларускія быліны і песні, легенды і паданні, прымаўкі і прыказкі, у якіх жылі народныя думкі і пачуцці, надзеі і трывогі, гнеў і любоў”.[59] У яе жыцці, штодня насычаным побытавымі турботамі і клопатамі пра шматлікіх дзяцей, проста не заставалася вольнай хвіліны. Аднак відавочна, што яе смерць наклала моцны адбітак на свядомасць малодшага сына.

      Некалькі гадоў пасля смерці першай жонкі Сымону прыходзілася займацца арандаваным маёнткам і фабрыкай, таму дагляд дзяцей узяла на сябе іх бабуля Тэрэзія. Ці стала яна той асобай, якая пазнаёміла ўнукаў з народным фальклорам, або гэта адбылося непасрэдна праз жыхароў Мастаўлян? Незалежна ад гэтага, фактам застаецца, што абарона Канстанцінам Каліноўскім правоў сялян “павінна была грунтавацца на перажываннях часоў яго дзяцінства”.[60]

      Вялізны ўплыў аказваў на Канстанціна яго брат Віктар, які, нягледзячы на дрэннае здароўе, заўсёды адрозніваўся сваімі разумовымі здольнасцямі. З ранняга дзяцінства ён зрабіўся абаронцам малодшага брата і адстойваў яго ў канфліктах з бацькам і мачыхай, якая, на фоне трагічных жыццёвых падзей, была празмерна рэлігійная.

      Каліноўскія ніколі не вылучаліся і сваёй шляхетнасцю. Імкненне ж бацькі зацвердзіць усю сям’ю ў дваранскім званні было звязана больш з ільготамі, якія гэта магло даць для развіцця фабрыкі, і з’яўлялася яго асабістаю мараю. Тым больш абразлівае “ткач” у адносінах Сымона Каліноўскага абмяжоўвала прыманне яго родных у кола шляхетных сем’яў, што, у сваю чаргу, нараджала непрыязь да гэтага саслоўя ў свядомасці сына Канстанціна.

      Нягледзячы на тое, што старэйшы Каліноўскі ўсяляк дыстанцыраваўся ад удзелу ў любых формах супраціву ў адносінах да ўлад Расійскай Імперыі, у яго сям’і звычайнымі былі тыя ж размовы, якія хвалявалі жыхароў усяго СКАЧАТЬ



<p>57</p>

LVIA. – F. 604. – Ap. 45. – B. 66. – L. 31v.

<p>58</p>

LVIA. – F. 567. – Ap. 2. – B. 66. Дело об учениках, поступивших в учебные заведения Белорусского учебного округа на 1847/1848 учебный год. – L. 78. Пад № 28 сярод вучняў 1-га класа Свіслацкай гімназіі значыцца: “Калиновский Константин Семенов сын”. – L. 78v. Сярод вучняў IV класа пад № 184 пазачаны “Калиновский Виктор Семенов сын”.

<p>59</p>

Шалькевіч, В.Ф. Кастусь Каліноўскі / В.Ф. Шалькевіч. – Мн.: Газ. “Голас Радзімы”, 1985. – С. 19.

<p>60</p>

Kordowicz, W. Konstanty Kalinowski / W. Kordowicz. – Warszawa, 1955. – S. 28.