Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 32

СКАЧАТЬ выклікалі і загадалі ісці ў канцылярыю.

      – З левага боку ля дзвярэй канцылярыі стаіць плявальніца, там бываюць акуркі, – навучаў Швейка адзін з арыштантаў. – I на другім паверсе таксама пройдзеш міма адной. Лесвіцу мятуць у дзевяць, дык сёе-тое яшчэ можна будзе знайсці.

      Але Швейк не апраўдаў іх спадзяванняў. Болей у шаснаццатую ён не вярнуўся. Дзевятнаццаць споднікаў разважалі ды меркавалі аб гэтым самае рознае. Нейкі рабаціністы апалчэнец, які вызначаўся самай буйнай фантазіяй, аб’явіў, што Швейк страляў у свайго капітана і сёння яго павялі на Мотальскі пляц на расстрэл.

      Раздзел X. Швейк дзеншчыком у фельдкурата

      I

      Далей Швейкава адысея працягваецца пад ганаровым эскортам двух салдат, узброеных вінтоўкамі з прымкнутымі штыкамі. Яны яго павінны былі даставіць да фельдкурата.

      Яго канваіры ўзаемна дапаўнялі адзін аднаго: калі адзін з іх быў цыбаты, то другі – невысокі таўстун. Бамбіза кульгаў на правую нагу, малы салдат – на левую. Абодва служылі ў тыле, бо яшчэ да вайны былі падчыстую вызвалены ад вайсковай службы. З сур’ёзным выглядам яны ступалі па бруку, зрэдчасу спадылба зіркаючы на Швейка, які крочыў пасярод і казыраў каму папала. Яго цывільнае адзенне згубілася на складзе гарнізоннай турмы разам з вайсковай фуражкай, у якой ён ішоў на прызыў. Перш чым яго выпусціць, яму выдалі стары мундзір, які раней належаў нейкаму пузану, на галаву вышэйшаму за Швейка. У штаны, якія былі на ім, улезла б яшчэ тры Швейкі. Бясконцыя фалды ад ног аж да грудзей – а штаны сягалі аж да шыі – мімаволі прыцягвалі ўвагу разявак. Вялізная брудная і зашмальцаваная гімнасцёрка з латкамі на локцях калацілася на Швейку, як каптан на агародным пудзіле. Штаны віселі, як у клоуна ў цырку. Вайсковая фуражка, якую яму таксама падмянілі ў гарнізоннай турме, спаўзала на вушы.

      На рогат разявак Швейк адказваў мяккай усмешкай і цёплым ласкавым поглядам сваіх добрых вачэй.

      Такім парадкам і падыходзілі яны да Карліна, дзе жыў фельдкурат. Першы прамовіў да Швейка малы таўстун.

      – Адкуль ты? – спытаў ён.

      – З Прагі.

      – А не ўцячэш ад нас?

      У размову ўмяшаўся бамбіза. Надта цікавая з’ява: калі малыя таўстуны бываюць па большай частцы дабрадушнымі аптымістамі, то цыбатыя і падгалістыя, наадварот, пераважна скептыкі. Таму цыбаты і сказаў малому:

      – Каб мог, то ўцёк бы!

      – А на якое ліха яму ўцякаць? – азваўся малы таўстун. – Ён і так на волі, не ў гарнізоннай турме. Во нясу тут, у пакеце.

      – А што там, у тым пакеце для фельдкурата? – спытаў бамбіза.

      – Не ведаю.

      – Вось бачыш, не ведаеш, а гаворыш.

      Карлаў мост прайшлі ў поўным маўчанні. А на Карлавай вуліцы малы таўстун зноў загаварыў са Швейкам.

      – Не ведаеш, навошта мы цябе вядзём да фельдкурата?

      – На споведзь, – нядбайна адказаў Швейк. – Заўтра мяне будуць вешаць. Так заўсёды робіцца. Як гаворыцца, для заспакаення СКАЧАТЬ