Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 28

СКАЧАТЬ у капліцу на казань. Мы ўсе будзем стаяць там у адных сподніках якраз пад самай кафедрай. Во будзе забава!

      Як і ва ўсіх вязніцах і каталажках, у гарнізоннай турме была свая капліца, якая цешылася ў арыштантаў вялікай папулярнасцю. Зусім не таму, што прымусовае наведванне турэмнай капліцы набліжала вязняў да бога або яны больш даведваліся пра дабрадзейнасць. Пра такое глупства не магло быць і гаворкі. Проста набажэнства і казань былі паратункам ад гарнізоннай нуды. Не ў тым была справа, што ты стаў бліжэй да бога, а ў тым, што па дарозе ты мог спадзявацца знайсці – на лесвіцы або ў двары – адкінуты акурак сігарэты ці сігары.

      Ды яшчэ сама казань была для ўсіх забавай і пацехай. Фельдкурат* Ота Кац быў вельмі мілы чалавек. Усё набажэнства ён вёў надта арыгінальным спосабам. Ён мяняў увесь парадак святой імшы, а калі быў здорава пад чаркаю, прыдумляў зусім новыя модлы, новую святую імшу, свой уласны рытуал, – словам, нешта такое, чаго да гэтага часу ніколі нідзе не было.

      A колькі пацехі было, калі ён паслізнецца і бухнецца разам з чашай і святымі дарамі, а ўголас вінаваціць міністранта* з арыштаваных у тым, што той знарок падставіў ножку, а потым тут жа, перад усімі святынямі, улепіць гэтаму міністранту адзіночку і «шпангле»*. А пакаранаму радасць, бо ўсё гэта ўваходзіць у праграму камедыі ў турэмнай капліцы. Яму далі вялікую ролю, і ён яе з ахвотай выконвае.

      Фельдкурат Ота Кац, узорны вайсковы святар, быў яўрэем. Зрэшты, у гэтым не было нічога дзіўнага: архіепіскап Кон таксама быў яўрэем. Але ў фельдкурата Ота Каца мінулае было яшчэ больш стракатым, чым у славутага архіепіскапа Кона. Ота Кац вучыўся ў гандлёвай акадэміі і некалі быў залічаны ў войска як вальнапісаны. Ён так тонка разбіраўся ў вэксальным праве і ў саміх вэксалях, што за адзін год давёў фірму «Кац і кампанія» да банкруцтва, ды такога, што старому Кацу давялося з’ехаць у Паўночную Амерыку, правёўшы спачатку некаторыя камбінацыі з паперамі сваіх крэдытораў, праўда, без іх ведама, як і без ведама свайго кампаньёна, якому прыйшлося выехаць у Аргенціну.

      Калі малады тады Ота Кац бескарысліва падзяліў фірму «Кац і К°» паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкамі, то апынуўся ў становішчы чалавека, які ніадкуль не чакае спадчыны, не ведае, куды галаву прытуліць і якому застаецца толькі вайсковая служба.

      Аднак вальнапісанаму Ота Кацу прыйшла ў галаву яшчэ адна бліскучая штуковіна. Ён ахрысціўся. Звярнуўся да Хрыста з даверам і ўпэўненасцю, што той дапаможа яму зрабіць кар’еру, і разглядаў сваё хрышчэнне як камерцыйную здзелку паміж сабой і сынам божым.

      Яго ўрачыста хрысцілі ў Эмаўзскім кляштары. I экзамен на афіцэра прайшоў паспяхова, і новенькі хрысціянін Ота Кац застаўся на вайсковай службе. Спачатку яму здавалася, што справы пойдуць добра, і ён нават збіраўся запісацца на штабныя курсы, але аднаго разу напіўся, пайшоў у манастыр і прамяняў шаблю на манаскую сутану. Пасля аўдыенцыі ў архіепіскапа ў Градчанах ён трапіў у семінарыю. Перад сваім пасвячэннем ён нажлукціўся, як бэля, у адным надта прыстойным «доме з жаночай абслугай» і проста з віру СКАЧАТЬ