Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 31

СКАЧАТЬ у палку.

      Пасля таго як фельдкурат пайшоў, следчы Берніс загадаў прывесці Швейка, але прымусіў яго чакаць каля дзвярэй, бо якраз у гэты момант атрымаў тэлефанаграму з паліцэйскай управы.

      Швейк тым часам разглядаў канцылярыю вайсковага следчага. Нельга сказаць, каб яна рабіла прыемнае ўражанне, асабліва фатаграфіі розных экзекуцый, праведзеных арміяй у Галіцыі і Сербіі. Гэта былі мастацкія фатаграфіі спаленых хат і асмаленых дрэў, галіны якіх сагнуліся пад цяжарам павешаных. Асабліва прыгожая была фатаграфія павешанай сям’і з Сербіі: маленькі хлопчык, бацька і маці. Два салдаты з вінтоўкамі ахоўваюць дрэва, на якім вісіць некалькі чалавек, а на пярэднім плане ў паставе пераможцы стаіць афіцэр, курыць сігарэту. Удалечыні відаць дзеючая палявая кухня.

      – Ну, дык што там у вас, Швейк? – спытаў следчы Берніс. – Чаго вы там нарабілі? Прызнаецеся ці будзеце чакаць, пакуль складзём на вас абвінаваўчы акт? Так не выйдзе! Не думайце, што вы перад нейкім такім судом, дзе следства вядуць цывільныя ёлупні. У нас суд вайсковы! Адзіным вашым паратункам ад строгай і справядлівай кары можа быць толькі поўнае прызнанне.

      У следчага Берніса быў адмысловы метад на выпадак, калі згубіцца матэрыял супраць абвінавачанага. Як бачыце, нічога асаблівага ў гэтым метадзе не было, таму можна не здзіўляцца, што вынікі такога расследавання і допыту заўсёды былі роўныя нулю.

      Следчы Берніс лічыў сябе настолькі праніклівым, што, не маючы матэрыялу супраць абвінавачанага, не ведаючы, у чым яго вінавацяць і за што ўвогуле ён сядзіць у турме, з адных толькі назіранняў за паводзінамі і фізіяноміяй прыведзенага на допыт рабіў вывад, за што гэтага чалавека трымаюць пад замком. Яго празорлівасць і веданне людзей былі такія глыбокія, што аднаго цыгана, які трапіў у гарнізонную турму свайго палка за крадзеж некалькіх тузінаў бялізны (ён быў на пабягушках у каптэнармуса), Берніс абвінаваціў у палітычных злачынствах, нібыта ён у нейкай карчме гутарыў з салдатамі аб стварэнні самастойнай дзяржавы чэшскага і славацкага народаў на чале з каралём-славянінам.

      – Мы маем дакументы, – гаварыў ён няшчаснаму цыгану, – і вам не застаецца нічога іншага, як прызнацца, у якой карчме вы гэта гаварылі, якога палка былі тыя салдаты, што вас слухалі, і калі гэта адбывалася.

      Няшчасны цыган выдумаў і дату, і карчму, і полк, з якога былі яго ўяўныя слухачы, а калі вяртаўся з допыту, проста ўцёк з турмы.

      – Вы не хочаце ні ў чым прызнацца, – спытаў следчы Верніс, пакуль Швейк захоўваў магільнае маўчанне. – Вы не хочаце сказаць, чаму вы апынуліся тут, за што вас пасадзілі? Але ж, прынамсі, мне вы маглі б гэта сказаць, перш чым я вам сам вылажу. Папярэджваю вас яшчэ раз, прызнайцеся. Вам жа лепей будзе, бо аблегчыць расследаванне і зменшыць пакаранне.

      – Асмелюся далажыць, – прагучаў нарэшце дабрадушны голас Швейка, – я тут, у гарнізоннай турме, быццам знайдыш.

      – Як гэта?

      – Асмелюся СКАЧАТЬ