Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 32

СКАЧАТЬ адчуваецца – густы, з пылам, што вісіць у слупе дзённага святла над ложкам, адзінкамі часу ёсць крыкі з-пад прасціны, на якую нацерушылася смецця:

      – А-а-ы! А-а-ы!

      – Цімафей, рэж страху… Не адыдзе яна…

      Згары праз вузкую дзірку ў столі сыплецца саламяная церуха, а потым адтуль б’е сноп сапраўднага дзённага святла.

      Знікае жоўтая матэрыя. На тонкую маршчыністую скуру старых грудзей падае паласа святла.

      І адгукаючыся на святло пачынае біцца на сваім ложку старэчае прывязанае цела, заходзіцца крыкам болю і роспачы, працяглымі стогнамі.

      – Адыходзіць, канчаецца… Божа-Божа, во як пакутуе… А як Маньцы свая карова цыцку прабіла рогам і рэбры паламала – той не балела? А дзеці без малака сярод зімы засталіся? А Варка, ці памятаеце, бабы, як той клуначак падняла на двары, дык пальцы рук так скруціла, што крыкам крычала, тыдзень карову не даіла, і дзеці хлеб у рот клалі і ваду падносілі. Во, кінула забаўку была. А каб дзіця падняло – страх і думаць… От хай той боль цяпер забірае сабе… Праўду казалі людзі, праўду… І тут узнікае цішыня – аж чуваць, як над дзіркай праз столь і дах каротка піскае ластаўка.

      Сціх стогнат.

      Генадзь бачыць, як баба Дунька расплюшчыла вочы. І гэтулькі нянавісці і ўлады было ў яе зусім свядомым паглядзе, што пачулася тупаценне: гэта жанчыны, што стаялі каля ложку, падаліся назад.

      – Вады прынясеце…

      – Дзе Марыя? Марыя дзе? Свякруха вады просіць! Марыя, го! Нясі піць свякрусе!

      Генадзь бачыць постаць жанчыны са спіны, яна нахілілася над бабай.

      – Руку адвяжы мне ету… Цяпер ідзі, – голас бабы Дунькі слабы, але ў ім па-ранейшаму гучыць уладная грэблівасць.

      Ціхі шэпт жанчын перапыняе гэты ж голас, але ўжо з ноткамі зларадасці і з’едлівага смеху:

      – А я ж усё-усёханькі чула… Што кожная казала… І ўсіх бачыла. Усіх… Усіх запомню…

      Нехта першы з жанчын не вытрымвае і выскоквае за дзверы. За ёй – іншыя.

      Настае цішыня. Генадзю робіцца страшна, яму расхацелася тут сядзець, ён думае пра тое, што баба яго бачыць – бачыць праз тканіну покрыва, і цела ягонае яшчэ болей дранцвее, ён адчувае, як пакрываецца пухіркамі спіна. І не памыляецца. Голас старой загадвае, але ласкава:

      – Хадзі сюды, унучак, не бойся. Хадзі, баба табе нешта важнае скажа… Хадзі, не бойся. Ты станеш заможным, у цябе ўсё будзе. Толькі баба скажа…

      Генадзю хочацца, каб у яго ўсё было. Былі цукеркі і цацкі. Ён сам не разумее, як апынаецца ля ложка старой. Зблізу твар бабы Дунькі яшчэ страшнейшы, скура ўся зморшчаная, жоўта-шэрая, у плямах і плямках, рудых і чорных, тонкія вусны амаль сінія, у барвовых кропках, але ў вачох яе блішчаць агеньчыкі, і тыя агеньчыкі не страшныя – можа, у іх адбіваецца сіняе неба.

      – Можна мне зазірнуць?

      – Зазірні…

      Генадзь падыходзіць зусім блізка і зазірае ўгару: праз няроўны прастакутнік выдранай саломы ён бачыць сіняе-сіняе неба СКАЧАТЬ