Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 29

СКАЧАТЬ сакрэту мужчынскай прывабнасці: поспех у жанчын маюць упэўненыя мужчыны. Тыя, што ведаюць сабе цану. Тыя, што паказваюць сваю ўладу над абставінамі. Упэўненасць прыйшла скора: адзіны гаспадар кватэры, аўтамабіля, цалкам самастойны пяцікурснік. Усё неўзабаве праявілася вонкава, як пот праступіў праз сарочку ў летнюю спёку ў гарадскім аўтобусе. І толькі адно Генадзь хаваў старанна – тое, што ён быў цнатлівым. Так, у свае больш за дваццаць два гады вось такі. Але тут ён не прыспешваў сябе, хоць ад пачатку і была думка: маці з’ехала, дык трэба прывесці якую… за грошы. Стрымвала тое, што жанчына застанецца тут, у горадзе, ён будзе ведаць, што яна жыве і, можа, расказвае некаму, смеючыся, пра яго першую бязладную спробу, хваляванне, сарамлівасць. Генадзь чакаў і ведаў, чаго чакае: набліжалася размеркаванне. Хлопцы яму казалі, што на яго глядзелі як на патэнцыйнага “мужа” – фіктыўны шлюб даваў дзяўчыне мажлівасць застацца ў горадзе, а не ехаць у які аграгарадок. Маці ў свой час парупілася не толькі пра яго паступленне – на трэцім курсе ён праходзіў практыку на гарадскім прадпрыемстве з дакладнай перспектывай работы па заканчэнні. Так і выйшла – ён атрымваў рабочае месца, яго не датычыла перспектыва пакідаць горад.

      Урэшце ён атрымаў аж дзве прапановы і спыніў свой выбар на сціплай дзяўчыне, далёка не красуні, хоць постаць у яе была зграбная. Дакладней – магла быць, калі б яе адзелі, як трэба. Цынік і сцябач Вінцусь з іх курса, які пасля месяца навучання даў мянушкі кожнаму студэнту групы (палова з якіх і прыжылася), называў дзяўчыну “хурлядзь”. Што праўда, хоць большасць і не ведала значэння прыдуманага слова, але, выразна адчуваючы ў ім нейкі надта ж абразлівы прысмак, у вочы дзяўчыну так не называлі. Больш таму, што яна і сама не лезла нікому ў вочы. Не проста шэрая мыш, а паўпразрыстая шэрая мыш – так сціпла яна трымалася. Пра яе, на пытанне, якая яна, можна было адказаць двума словамі: ніякая і хурлядзь. Бо хурлядзь, як патлумачыў Вінцусь, тое ж самае, што і рухлядзь, але маладая: “Рухлядзь ёсць асобіна жаночага полу, якая з гадамі страціла ўсё жаночае, апрача таго, што схавана між ног, і скарыстоўвае яго адно на тое, каб хадзіць у прыбіральню. А хурлядзь – тая маладая, якая свайго жаночага так і не знайшла і перакананая: тое, што хавае ніжэй пояса, створанае адно каб пасікаць”.

      І вось гэтая дзяўчына, трэба заўважыць, без асаблівай сарамлівасці, хутчэй са сваёй, ужо легендарнай, сціпласцю, падышла да Генадзя і прапанавала яму зарабіць на фіктыўным шлюбе з ёй.

      Генадзь толькі паабяцаў “падумаць”, як пабачыў у вачох у дзяўчыны пакорлівасць і гатовасць ці не да ўсяго. Не ўсцешыўся, а нібыта паставіў недзе ўнутры сябе “птушачку” – не памыліўся. Грошы, якія ён атрымваў ад дзяўчыны за “шлюб” былі не галоўным, грошай ставала: маці з вёскі пераводзіла яму ўсю пенсію, яшчэ і бабулінай частку. Генадзь, стоячы перад невысокага росту дзяўчынай з простым, без макіяжу тварам, гледзячы ў яе невыразныя, зусім не намаляваныя вочы, дзе адбіваліся надзея і страх, прапанаваў проста і недвухсэнсоўна: ён жыве цяпер адзін, харчуецца па страўнях СКАЧАТЬ