Название: Кніга пра Нішто (зборнік)
Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Философия
Серия: Collegium Sarmaticum
isbn: 978-985-6991-92-2
isbn:
Жах быцця – яно адбірае быццё. Неяк бацька паскардзіўся маці:
– Пражыў жыццё, а навошта жыў? Ужо смерць падсоўваецца, а навошта жыў?..
– Куды ад смерці падзенешся? З варонамі не паляціш! – адказала маці.
Гэтае эсэ напісана з уласнай патрэбы, з патрэбы ўпэўніцца, ці меў рацыю бацька, ці мела рацыю маці, ці меў рацыю я, калі, яшчэ малады і поўны, як вока, жыццём, да болю біў па сцяне кулакамі ў адчаі ад непатрэбнасці сябе ні сабе самому, ні гэтаму свету.
Цяпер ужо не памятаю, ці быў у тым адчаі непатрэбнасці дамешак тугі па незваротнасці быцця. Напэўна, быў, бо гэтыя два зусім розныя станы нейкім неэўклідавым чынам заўсёды перасякаюцца на прасторы чалавека.
Я ўкрыжаваны на ўкосіне непатрэбнасці быццю і любові да быцця. Хаця дакладней будзе казаць не пра маю непатрэбнасць быццю, а пра неабавязковасць менавіта мяне ў быцці. Бо казаць, што быццю непатрэбны чалавек як феномен быцця (куды, зразумела, дастасаваны і я), было б залішне безадказна.
Чалавек увогуле, чалавек як феномен быцця, пэўна ж, для нечага патрэбны быццю. Прынамсі цяжка, амаль немагчыма пагадзіцца, што феномен чалавека паўстаў з выпадковага збегу акалічнасцяў фізічнага свету, што чалавек сваім цэлым, нічым большым за гэтае цэлае, не абгрунтаваны, ніякай сакральнай ці астральнай задумай не абумоўлены. Занадта буйна, мудрагеліста, вытанчана арганізаваныя быццё, сам чалавек і той фенаменальна багаты і фантастычна згарманізаваны свет цывілізацыі, які чалавек стварыў, – каб лічыць усё гэта выпадковым збегам акалічнасцяў і зусім не думаць пра тое Нешта, што да ўсяго гэтага павінна было прычыніцца.
Дарэчы, праблема Нешта, якое мусіла (ці зусім не мусіла) прычыніцца да феномену чалавека, тут адно ледзьве краналася таму, што мэта была якраз адваротнай: максімальна адлучыць я-чалавека ад усялякіх спекуляцыяў з трансцэндэнтным, каб лаўчэй было вымкнуць яго з апранахі міфу пра чалавека, які і быў сфармаваны верагоднасцю існавання трансцэндэнтнага Нешта.
Я-чалавек без гіпатэтычнага Нешта – вось што, з аднаго боку, цікавіла мяне ў гэтым эсэ. А з другога – я-чалавек без лучвы з феноменам чалавека (наколькі гэта магчыма ў прынцыпе).
Феномен чалавека і я-чалавек – гэта рашуча розныя падзеі. Калі карыстацца міфалагічным архетыпам, дык феномен чалавека – гэта дрэва, а я-чалавек – лісток на тым дрэве. Дрэва – гэта не лісток, а лісток – зусім не дрэва. І хаця лісток немагчымы без дрэва, у лістка і дрэва розныя сутвы, зместы і, верагодна, розныя сэнсы ў быцці.
Дык вось, тут мяне найперш цікавіў не той, хто пасадзіў дрэва, і нават не само дрэва, а лісток на ім. Адзін асобны ці кожны паасобку.
Мая цікаўнасць зразумелая. Я сам – лісток, і неўзабаве СКАЧАТЬ