Название: Кніга пра Нішто (зборнік)
Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Философия
Серия: Collegium Sarmaticum
isbn: 978-985-6991-92-2
isbn:
«Старыя грэкі» і Парменід
1. Зачын
Распачынаючы гэтую працу, найперш неабходна патлумачыць, што тут я прэзентую зусім не тую «метафізіку адсутнасці», якую мы ведаем з багатага суплёту інтэлектуальных ініцыятываў найноўшага часу, перадусім выяўленых у дыскурсах постструктуралізма ды постмадэрна. Бо хаця менавіта яны, разгарнуўшы татальны перарахунак класічнай метафізікі, і вылучылі гэтую падзею ў апрычоны стан, але я ёй скарыстаюся дзеля пазначэння ўсяго метанаратыву метафізікі ў той яго праекцыі, якая скіраваная менавіта на праблему адсутнасці, улучна з яе сітуацыйнымі кантэкстамі. І ўжо толькі ў астачы і пераважна інструментальна буду карыстацца сучасным дыскурсам «метафізікі адсутнасці», які абмаркіраваны паняткамі кшталту «пусты знак», «сімулякр», «мнимая» велічыня, «негатыўная дыялектыка» і г. д і да т. п.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Панятак а-рэальнасць утвораны тут дзеля тапалагічнага пазначэння ўсёй прасторы інтэлігібельнай (разумова-пачуццёвай, інтэлектуальна-эмацыйнай і проста інтэлектуальнай) дзейнасці чалавека. У пэўным сэнсе ён сінанімічны «наасферы» (разумовай дзейнасці), сфармуляванай Уладзімірам Вярнадскім. Але панятак «наасфера» не пасуе ў гэтым кантэксце стылёва, не ахоплівае ўвесь аб’ём інтэлігібельных значэнняў бытнавання чалавека, і да таго ж ён ўжо добра здэфармаваны містычна заангажаванымі інтэрпрэтатарамі Вярнадскага.
Сёння правесці «дэмакрацыйную» мяжу паміж рэальнасцю і а-рэальнасцю ўжо наўрад ці магчыма, паколькі тая сітуацыя, у якой цяпер адбываецца чалавек, сфармаваная ў большай меры а-рэальнасцю, чым рэальнасцю. Прыкладам, рэальны легкавік – гэта матэрыальнае ўвасабленне інтэлігібельнай дзейнасці, разгорнутай у прасторы а-рэальнасці. З іншага боку, натуральная прырода, знятая на кінастужку, таксама становіцца складнікам а-рэальнасці, хаця сам-насам па-ранейшаму застаецца феноменам чыстай рэальнасці. Пачаткі фармавання а-рэальнасці бадай найперш трэба звязваць з прамовай і рытуальнымі рухамі. Пазней з’явяцца сінкрэтычная мова, малюнак, піктаграма, лічба… Натуральна, галоўнымі чыннікамі а-рэальнасці ад пачатку былі мысленне і мова (ці наадварот?). Але пакуль слова заставалася вусным, архіў мыслення (першапачатковая прастора а-рэальнасці) не выходзіў за межы калектыўнай памяці. Поўнамаштабнае фармаванне а-рэальнасці пачалося са з’яўленнем тэксту. Тэкст не быў звязаны з аб’ёмам калектыўнай памяці, які нязначна розніцца з аб’ёмам памяці я-чалавека. Тэкст прадставіў магчымасць фіксаваць «увесь» аб’ём быцця, незалежна ад таго, якая яго частка ўтрымліваецца ў полі непасрэднага до СКАЧАТЬ