Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык страница 22

СКАЧАТЬ коней: нехта мацюкнуўся, выпусцiўшы з-пад пахi палатно.

      Падсаджваючы за ногi, Мiця Корсакаў памагаў сесцi Алесiнаму малацьбiту.

      – Скарэй, скарэй! – падганяў усiх Бронiк Лiтавар, кiруючы каня з рунi ў цёмны нiзкi хвойнiк, на дарогу.

      Начлежнiкi азiралiся на ялаўцовыя кусты, але нiчога не бачылi – усё завалок шары поцемак ночы, перамешаны з гэтым сухiм снегам.

      – Ляжа зiма, – азваўся Алесiн малацьбiт, аб’язджаючы разгалiсты нiзкi дубок, што звiнеў цвёрдым лiсцем. – Снег пасыпаўся на ўмёрзлую зямлю.

      Уехалi ў зацiшны маладнiк. Конi ўгiналi галовы, каб не секла галлём па вачах, прыгiналiся i адварочвалiся начлежнiкi.

      Дарога ў лесе зрабiлася белаю ад снегу. Белым, як абмешанае мукою цеста, было i поле за лесам. Абапал дарогi ляжала стракатая ралля. Дужэў на голым грудзе вецер, падганяў у спiну, качанелi ад холаду рукi. Конi iшлi ўнурыўшыся. Маўчалi начлежнiкi, думалi пра сённяшнюю ноч, пра зладзеяў, якiх невядома чаго прынясло сюды, пра мяшок з палатном i, мацней сцiскаючы пад пахаю цвёрдыя скруткi, падганялi коней.

      У палахлiвым поцемку стаiлася вёска, адна за адну хавалiся хаты. Вялiкiмi каўпакамi выглядалi з-за iх прыцярушаныя снегам гумны. Нiдзе ў вокнах не было агню.

      Толькi за вёскаю, на Прылуцкiх хутарах, у нечым акне тлеў жоўты агонь. Там гаўкаў, недзе рвучы ланцуг, тоўстым, прастуджаным голасам сабака. Нехта блiскаў каля вугла батарэйкай.

      – Хлопцы, гэта палiцыянты, – расцяжна сказаў Мiця Корсак.

      Усе страпянулiся i сталi падганяць коней. Учуўшы начлежнiкаў, зайшлася i выбегла на вулiцу Алесiна сучачка.

      – Пайшла вон! – прыкрыкнуў на сучачку Алесiн малацьбiт, i яна, цяўкнуўшы, нiбы яе схапiў воўк, раптоўна сцiхла.

      Астаўшыся адзiн, Мiця праехаў пустою вулiцаю, чуючы, як аддаецца грукат конскiх капытоў у чужых надворках, скiраваў дадому.

      Востра зацюкаў па бруку яшчэ не збiтымi падковамi конь. Пад’ехаўшы да хлява, Мiця саскочыў з каня. З-пад пахi выслiзнула i мякка гупнула палатно. Не падымаючы яго, Мiця зняў з каня вобруць i за грыву завёў яго ў цёмны i парны ад гною хлеў. Разбуджаная грукатам, паднялася, цяжка ўздыхнула карова, затупалi, тручыся бокам аб сцяну i шастаючы гарахавiннем, авечкi.

      Высунуўшыся з хлява, Мiця навастрыў слых туды, на Прылуцкiя хутары. Вецер iрваў, адносiў тоўсты голас сабакi. Гнулася i шастала доўгiм галлём над хатаю пры вулiцы вiлаватая бярэзiна. Снег зрадзеў саўсiм.

      Мiця падняў скруткi палатна, падышоў да парога i затрос дзвярыма – яны былi прысунутыя.

      – Хто тама? – трохi счакаўшы, азвалася з сяней Хрысця.

      – Гэта я, Мiця.

      – Ай, божачка, – сказала яна, грукнуўшы са звонам жалезнай засаўкай. – А мне падалося, што зноў палiцыянты. – Яе белая сарочка мiльганула ў шараватую цемнату хаты. – З гадзiну як пайшлi…

      – Няўжо? – У Мiцi нешта халоднае перавярнулася ў грудзях.

      – А гэта што? – яна дыхнула цяплом, ложкам, калi ён увайшоў у хату.

      – Палатно… У зладзеяў адабралi.

      – Мала табе аднаго вобыску! – закрычаў з-за белаватага СКАЧАТЬ