Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка страница 9

СКАЧАТЬ на верхняй прыступцы вежавых сходаў, ён абвясціў:

      – Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына. І спадчына гэтая належыць нам, бо Бульбашы – старэйшыя за астатніх братоў.

      – Чаму? – у адзін голас спыталіся Аляксандр і Даніла Галіцкі. – Таму што Хахлы і Кацапы дагэтуль плоцяць даніну вузкавокім Басурманам, а землі Бульбашоў вольныя і ўвесь час пашыраюцца.

      У якасці сіметрычнага адказу князь Аляксандр урэзаў яму кулаком у скроню. За што і атрымаў трапную заўвагу – у пераноссе. – Утри носа своїй жінці! – параіў кацапскаму княўю

      Даніла Галіцкі і выдаў аргумент на карысць свайго народа: – старэйшыя браты – гэта Хахлы, таму што Кіеў – «мать городов русских»!

      Аляксандр, Даніла Галіцкі і Вячаслаў Барысавіч спрачаліся наконт першародства мо да самое раніцы. Нарэшце, князі прыйшлі да разумнай высновы: праўдзівыя рыцары мусяць даводзіць слушнасць сваіх словаў не п'янымі бойкамі, а высокароднымі подзвігамі. – А што такое подзвіг? – зацікавіўся недасведчаны ў рыцарскіх кшталтах Кацап.

      – Подзвіг – гэта тое, што іншыя баяцца зрабіць! – патлумачыў шляхотны Даніла Галіцкі.

      Браты часова замірылыся і раз'ехаліся па сваіх землях у пошуках рыцарскіх прыгодаў.

      Бульбашоўскі князь думаў нядоўга. Усе ягоныя знаёмыя князі, герцагі, каралі і нават адзін імператар мелі вайскова-марскія базы. І толькі Полацкае княства не ведала такіх геапалітычных выгодаў. Вячаслаў Барысавіч склікаў дружыну і рушыў на Балтыку. Фрыцы-тэўтоны, якія панавалі на балтыйскім узбярэжжы, не чакалі ад Бульбашоў такога нахабства. Увесь вольны час яны бавілі ў бажніцах, браварах і бардэлях. З гэтае прычыны князь Вячка незаўважна дайшоў ажно да земляў Ліваў і Эстаў. Гэтыя землі і былі абвешчаны калоніямі Бульбашыі. Зляканыя Фрыцы пакідалі ружанцы, кухлі і дзевак. Неўзабаве тэўтонскае войска абклала Юр’еўскі замак, у якім зачыныўся было полацкі князь.

      Вялікі Магістр, тагачасны фюрэр Фрыцаў, моцна баяўся розгаласу. Каб Рымскі Папа дазнаўся пра ягоную мілітарную бяздарнасць, дык разжалаваў бы яго ў шэраговыя ландскнехты і выслаў бы ў чарговую супрацьтэрарыстычную аперацыю супраць палестынскіх ісламістаў. Правадыр Фрыцаў прапаноўваў Вячаславу Барысавічу што заўгодна: грошы, зброю, новыя землі, статкі коняў і прыгонных Ліваў. Але ўпарты палачанін патрабаваў аднаго: засведчыць свой рыцарскі подзвіг пергаментнай даведкай з пячаткай Вялікага Магістра. Натуральна, фюрэр адмовіўся канстатаваць паразу. Баючыся розгаласу і ганьбы, Вялікі Магістр шчыльна абклаў Юр’еўскі замак і дачакаўся, пакуль каланіяльная экспедыцыя сканае ад нястачы харчоў і пітва…

      Даніла Галіцкі хутка скеміў, што рыцарскі подзвіг – гэта не абавязкова мілітарны трыумф. Тым больш, для перамогі над Басурманамі, якія на той час панавалі ў Хахляндыі, у яго відавочна не ставала моцы. Да таго ж, навала з Усходу пагражала нават захадэнскім землям: атрады вузкавокіх карнікаў штогод спусташалі Галічыну. З тае прычыны прадбачлівы СКАЧАТЬ