Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка страница 7

СКАЧАТЬ завяршыўся бясслаўна. Вясна заспела агрэсараў паміж пустак балот бульбашоўскай зямлі, на ўзбярэжжы ракі шумнацечнай. Усе коні патанулі ў раскіслай дрыгве, Басурманы ўзбіліся на купіны, дзе і пачалі дохнуць па адным з голаду.

      У гэты час бульбашскі князь Рынкгольд, седзячы на выспе, цешыўся ўлюбёным краявідам: захадам над балотам. Як сапраўдны народны правадыр, ён нават не зважаў на нейкія галодные енкі. Ніхто з заваёўнікаў не выбраўся з багны жывым, і з тае прычыны праўдзівых сведкаў смерці прыхадняў не засталося. Менавіта таму ўсе навакольныя народы і надалей уважалі тамтэйшага князя непераможным ваяром.

      Басурманы ладзілі яшчэ некалькі паходаў на Бульбашыю, але кожным разам адступалі ні з чым: ледзьве дзікуны бачылі балотных князёў, як згадвалі пра купіны і заварочвалі прэч.

      Мо, азіятскія заваёўнікі, падбухтораныя Грэкамі, і мелі нейкія шанцы на далёкую перспектыву, але Папа Рымскі, люты вораг Бізантыі, нечакана пайшоў у наступ. Ён навербаваў па ўсёй Еўропе дробную рыцарскую п’янь і погань, пасадзіў ваяроў на караблі і дэпартаваў іх у Малую Азію – без грошай, хлеба, віна і дзевак. Тым часам папскія легаты, якія прыбылі да двароў хрысціянскіх манархаў, распачалі новую ідэалагічную акцію. Са словаў рымскіх пасланцоў выходзіла, нібыта рыцары – высокародныя змагары за Веру, Святога Айца і Айчыну вядуць антытэрарыстычную аперацію супраць ісламскіх фундаменталістаў, гандляроў наркотыкамі і выкрадальнікаў хрысціянак.

      Рыцарам вельмі хацелася віна і дзевак, і таму ім было да халеры, каму секчы голавы: чучмекскім тэрарыстам ці праваслаўным Грэкам. Але канстанцінопальскія шынкі і лупанарыі былі бліжэйшыя за іерусалімскія корчмы і бардэлі. Папскі нунцый, высланы ў Крыжовы паход, імпэтна падбухторваў ваякаў на грозных канях:

      – Бійце ў сэрца іх – бійце мячамі, не давайце чужынцамі быць!

      Рыцары білі ўсіх, хто не жадаў навярнуцца ў лацінства. Яны разрабавалі Канстанцінопаль і нават на нейкі час стварылі сваё каралеўства. Натуральна, пасля гэтага падступныя Грэкі не змаглі падбухторваць хаўруснікаў-дзікуноў да паходаў на Рым.

      Так лацінскія і бізантыйскія цемрашалы, якія не знайшлі паразумення ў справе грэхазнаўства, ледзь не знішчылі хрысціянскую цывілізацыю, не маючы з гэтага аніякай карысці.

      Всякому городу нрав і права, всякий имєєт свой ум, голова!

      Надалей менталітэт Homo Slavіanikus’аў фармаваўся не толькі гістарычнай традыцыяй, рэлігійнай дагматыкай, рытуальнымі забабонамі і загадамі правадыроў, але найперш – навакольным асяродкам.

      Кацапы, якія першапачаткова жылі ў змрочных пушчах, па хуткім часе звялі амаль ўсе дрэвы на дровы пад самагонныя апараты. На месцы пракаветных лясоў разлегліся тужлівыя стэпы. Неабазнаныя ў экалогіі дзікуны роспачна паглядалі адзін на аднаго, задаючыся класічнымі пытаннямі “Кто виноват?” і “Что делать?” Басурмане з Залатой Арды, пад пратэктаратам каторай і знаходзіўся тагачасны Кацапстан, акурат і далі адказ на апошняе пытанне: бясконцыя стэпы сталіся ідэальным СКАЧАТЬ