Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка страница 6

СКАЧАТЬ імператары і прызначаныя імі Патрыярхі. Канстанцінопальскі Патрыярх, мо, і прызнаў бы першародства Рымскага Папы, каб апошні не быў хранічным алкаголікам, гнюсным ліхвяром і вытанчаным хціўцам. Зрэшты, і сам канстанцінопальскі Патрыярх не вызначаўся цнатлівасцю. Ён уласнаручна катаваў палонных хрысціянаў, меў сталы працэнт ад таталізатара на Царградскім іпадроме і, напіваючыся віна, цягаў у патрыаршыю рызніцу манашак-німфетак.

      Аднак, асцярожны Патрыярх, баючыся імператарскага гневу і розгаласу, рабіў свае справы паціху, а звышнахабны Папа, які не меў над сабой аніякага начальства, апорч Пана Бога, нават афішаваў свой амаральны лад жыцця.

      Гэткі падыход да грахоўных справаў і справакаваў міжканфесійны разлад.

      Аднойчы, на тэалагічным дыспуце бацькі Заходняе і Ўсходняе цэркваў паставілі пытанне рубам: варта ці не варта хаваць свае грахі ад цікаўнай грамадскасці. Пасланцы Патрыярха настойвалі на поўнае таямніцы граха. Папскія легаты занялі супрацьлеглую пазіцыю. Царкоўныя іерархі так і не здолелі прыйсці да пагаднення. П’яны папскі легат выдраў паўбарады ў бізантыйскага архіярэя, а той, у сваю чаргу, ледзь не прыдушыў апанента ланцугом ад кадзіла. Раз’юшаныя бацькі цэркваў раз’ехаліся па сваіх парафіях. У выніку Канстанцінопальскі Патрыярх перадаў Рымскага Папу анафеме, за што і атрымаў адлучэнне ад царквы.

      Але гэтая тэалагічная вайна атрымала нечаканы працяг на землях Homo Slavіanikus’аў…

      Хітрыя Грэкі, якія прызвычаіліся грэбсці жар і грошы чужымі рукамі, нечакана наладзілі кантакт з дзікунамі, што жылі на бясконцых абшарах пустэчнае Азіі. Дзікуны, якія празываліся Басурманамі, нават не здагадваліся пра існаванне заходняга ладу жыцця: хадзілі ў скуры, гадамі не мыліся, елі сырую каніну і ўвесь час бязмэтна вандравалі па Азіі. Грэцкія пасланцы, якія прыбылі да басурманскага хана, адразу растлумачылі ўсе выгоды азіятскай экспансіі ў цывілізаваны свет. Канстанцінопальскі архістратэг падсунуў хану сфальшаваную мапу свету, на якой, нібыта між іншым, адсутнічала Бізантыя. – Рушце на Захад, покуль не дабярэцеся сюды! – палец архістратэга ўказаў на Рым. – Тамтэйшы хан празываецца Папам Рымскім, у яго да халеры маладых дзевак, пародных скакуноў і бурдзюкоў з кумысам!

      Басурманы дачакаліся зімы, каб замерзлі рэкі і балаты, і рушылі на Захад.

      Першай збольшага абжытой краінай на шляху дзікуноў апынуўся Кацапстан. Але Басурманы нават не заўважылі кацапскіх халабудаў, замеценых снегам па самыя дахі – гэтак жа, як і паснулых на зіму тубыльцаў. Ваякі на грозных канях спалілі толькі мястэчкі, што стаялі на пагорках. Там азіятскія дзікуны сапсавалі абсалютна ўсіх наяўных дзевак.

      З тых часоў у Кацапстане і нараджаецца шалёная колькасць вузкавокіх жоўтаскурых байструкоў, якія празмерна ганарацца расавай чысціней свайго “славянскага” народа. Упэўненасць, што Кацапы – самая чыстая, прыгожая і вялікая раса ў свеце, і дагэтуль надае байструкам надзвычайнай пыхі і халернай нянавісці да ўсяго астатняга чалавецтва.

      Наступнай СКАЧАТЬ