Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 7

СКАЧАТЬ не адскочыў за дзверы, Аляксандр Сямёнавіч перажыў бы не найлепшы момант свайго жыцця.

      – Чым тут можна займацца?! Няўжо нельга пачуць?

      Яна міжволі заступіла яму дарогу.

      – Ты некуды сабраўся? Зноў нацягнуў гэты жахлівы берэт!

      Выгляд у Аляксандра Сямёнавіча быў няшчасны. І чорны берэт, які бліном трымаўся на ягонай галаве, толькі падкрэсліваў гэта.

      – Паспрабую заняцца пейзажам… Трэба ўзяць некалькі ўрокаў. Мяне пазнаёмілі з мастаком-прафесіяналам. – І дадаў кісла: – З партрэтам Міхейчыка ў мяне нічога не атрымалася.

      Міхейчык быў супрацоўнікам аддзела, якім загадваў Аляксандр Сямёнавіч. У той дзень, калі муж сказаў ёй, што бярэцца за ягоны партрэт, яна не без іроніі падумала: «Што будзе, калі яшчэ адна рама з’явіцца ў кватэры і, чаго добрага, яшчэ і Міхейчык пачне выходзіць з яе?!» І вось, дзякуй богу, партрэта не атрымалася, ад чаго Аляксандр Сямёнавіч і пакутаваў цяпер.

      – Вярнуся позна, – сказаў ён. – На вячэру згатуй што-небудзь, каб было лёгка разагрэць.

      Яна згодна кіўнула, і ён пайшоў. Крокі Аляксандра Сямёнавіча былі цяжкімі і нервовымі. Надзея Паўлаўна з радасцю павярнулася да Валодзі.

      – Ніякай яму вячэры! – у Валодзевым голасе трымцела раздражненне. – Мы таксама куды-небудзь сыдзем. У нас вольны вечар!

      Яна сама падумала пра гэта, як толькі за Аляксандрам Сямёнавічам зачыніліся дзверы.

      – Мастак здурнеў! – Валодзя не мог супакоіцца. – Ты паглядзі на мае рукі. У мяне ж пальцы піяніста! А ён што намаляваў? Сасіскі нейкія. Калі я залажу ў гэтую раму, у мяне такое адчуванне, быццам нацягваю на рукі баксёрскія пальчаткі!

      Надзея Паўлаўна засмяялася, бо і сама не верыла ў здольнасці Аляксандра Сямёнавіча. Ну, а што да Валодзі, да ягонага партрэта… тут проста, што называецца, шчаслівая выпадковасць.

      – Дык я пайшоў?

      – Куды? – здзівілася яна.

      – У раму! Ты ж будзеш займацца макіяжам, будзеш пераапранацца… Потым вырашым, куды нам з’ехаць.

      А яна ўжо вырашыла. Яны паедуць да ейнай сяброўкі. Вось толькі б не заспелі іх на выхадзе дзеці, што разышліся пасля школы па нейкіх сваіх справах.

      Праз якую гадзіну яны ўжо ехалі ў гарадскім таксі. Надзея Паўлаўна пазірала на прыгожыя Валодзевы рукі і думала пра мужа. Які ўсё-ткі ён няўважлівы! Зазірнуў у пакой і нават не заўважыў букета астраў. Ды што астры? Ужо колькі часу яна матыльком лётае па кватэры ў кароценькім шаўковым самым, які можа быць, сапраўдным японскім кімано з жоўценькім дракончыкам на спіне, а ён нават не запытаўся, дзеля чаго такі экстравагантны ўбор?! А мяккія атласныя пантофлікі на абцасіках? А гэтая прычоска «пад хлопчыка», што так удала падкрэслівае прыгажосць плячэй і шыі? «Не, Аляксандр Сямёнавіч ніколі не зможа стаць мастаком, – заключыла яна. – Поўная адсутнасць усялякай назіральнасці!» І больш да думак пра мужа яна ўжо не вярталася ўвесь вечар. А вось пра Валодзю думала… Сяброўка адразу СКАЧАТЬ