Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 6

СКАЧАТЬ быццам хтосьці знекуль саскочыў. Потым – крокі: адзін, другі… Хутка азірнулася. Ёй хацелася закрычаць дзіка, на ўвесь голас, але дух заняло. Павяла позіркам у бок рамы… Невыразнае кустоўе нагадвала пляму, якая выцягнулася, расплылася, а той, хто быў намаляваны на яго фоне, стаяў перад ёю. Ёй чамусьці захацелася ўпасці, уціснуцца ў мяккі пушысты дыванок на падлозе, каб толькі не бачыць гэтай збянтэжанай усмешкі. Але яна не ўпала, позіркі іхнія сустрэліся… Ну, вось зараз… Зараз ягонае аблічча зменіцца і яна ўбачыць штосьці такое, што можа ўявіць толькі нездаровая псіхіка. Але з псіхікай да гэтага моманту ў яе ўсё было нармальна, і ў абліччы незнаёмца нічога не мянялася. Ён толькі злёгку пасміхнуўся, як ёй здалося, вінаватай усмешкай.

      – Я вас напалохаў? Далібог, не хацеў гэтага. – Ён гаварыў пранікнёна, прыемным мужчынскім голасам. – Не трэба мяне баяцца, вам нічога не пагражае. Мне чамусьці захацелася прадставіцца. – І ён зрабіў яшчэ адзін крок. – Валодзя… Для вас проста Валодзя.

      У яе не было слоў. Але першае здранцвенне прайшло, і яна захінула твар рукамі. Ну, вось зараз… Зараз… ён накінецца на яе. У тым, што пад гэтым прыемным абліччам хаваецца пачвара, монстр не з гэтага свету, яна не сумнявалася.

      Ён лёгенька ўздыхнуў:

      – Даруйце… Мне не трэба было сыходзіць з рамы… Я… Я… Добрай ночы.

      Калі яна адняла далоні ад твару, яго ўжо не было перад ёю. Хутка зірнула на раму… Незнаёмец быў там на фоне невыразнага кустоўя, як і некалькі хвілін да гэтага. І тут яна закрычала, на злом галавы кінулася з пакоя і, калі ўжо ляжала побач з мужам, думала… думала… А можа, яно і добра, што Саша не пачуў гэтага ейнага крыку. Што б яна сказала яму?! Хіба можна паверыць у такое? І ўсё ж гэта было не насланнё. «Пакуль я тут, з Сашам, ён, той, у раме, зусім не страшны, – запэўнівала яна сябе. – Ён не пасмее з’явіцца сюды». Ну, а заўтра… Заўтра яны з Сашам выкінуць гэтую раму, раструшчаць, парвуць на шматкі…

      І вось прыйшло тое заўтра. Яшчэ па-летняму ясна заднела ў акне. Яны трошкі заспалі, а ў Аляксандра Сямёнавіча быў першы пасля адпачынку працоўны дзень. Ён мітусіўся, насіўся з пакоя ў пакой, ляпаў нейкімі дзверцамі, шумеў, патрабаваў: «Дзе дэзадарант? Падай кашулю ў сінюю палоску! Чаму так кепска адпрасаваны каўнерык?! Не бачу свайго сіняга гальштука! Занадта многа цукру ў каве! Колькі разоў казаць: не рабі бутэрбродаў з сырам!» А ў ейнай галаве ўсё круцілася і круцілася злашчасная рама. І нарэшце яна ўсё-такі ўлучыла паўзу:

      – Саша, а Саш… Учора кінула вокам… Далібог, не ўпісваецца гэтая рама ў маім пакоі. Муляе позірк.

      Аляксандр Сямёнавіч зморшчыўся, адмахнуўся:

      – Бач, рама ёй муляе! Ды кінь ты… Мяне распірае талент! І першае, што паспрабаваў зрабіць, я падарыў табе… – Падумаў. – Ты сёння ў якую змену?

      – У другую.

      Надзея Паўлаўна працавала пазменна тэхнолагам на заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

      – Тады пакуль! Пабег… Хацеў цябе падвезці.

      Яна СКАЧАТЬ