Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 21

СКАЧАТЬ ейнага лба грыўку.

      – О-о, ну вядома, я гэтак і думаў! Цудоўны лоб! Незвычайна прыгожы лоб. А вы яго – пад грыўку! Не трэ-э-эба! Усё, што прыгожае, павінна быць навідавоку.

      Яна спрабавала адгарнуць грыўку назад, адвяла ягоную руку.

      – Разумею. Вам нязвыкла. І дарэмна! Грыўка вас псуе. Палова праспекта ходзіць з грыўкамі, а вам трэба адкрываць лоб. У вас маленькія прыгожыя вушкі. Калі вы не будзеце падводзіць вочы гэтым чорным тлустым алоўкам, а толькі злёгку пакладзяце цені – лепш зялёныя з лёгкім карычневым, – у вас будуць вельмі выразныя вочы. Вам, дарэчы, падабаецца зялёны колер?! Мне надта, гэта мой любімы…

      – Кіньце! – Яна падхапілася з канапы. – Вы прасілі напаіць вас кавай. Трэба яе паставіць…

      – Чакайце. Пакінем вас. Вернемся да кватэры. Тэлевізар у кутку – усё зразумела: каб можна было ляжаць на канапе! Вельмі зручна. Ляжыш і глядзіш! Не трэба ляжаць, гэта засмоктвае. Трэба стварыць нязручнасць. Значыцца, пераставіць яго вось сюды… – І ён пацягнуў тумбу з тэлевізарам.

      «Раскладны стол-кніга. Яму тут не месца!» – далятала да яе. І стол «ехаў» да супрацьлеглай сцяны. «Кветкі, гваздзікі… як пяць алавяных салдацікаў напагатове! Ды не трэба іх разам! Тры пакінем тут, а па адным вось сюды, у гэтую шкляначку і збаночак!» Ён яшчэ нешта перасоўваў, перацягваў, перастаўляў… Пакой на вачах змяняўся, быў і не. Нарэшце ён спыніўся, выцер лоб рукою.

      – У мяне ўсё! Кава гатова?

      Яны пілі каву на кухні, так хацелася яму, там больш цяпла. Яна сказала, што не хоча, каб усе размовы круціліся толькі вакол яе, ну а што ж ён?! Ёй гэта цікава.

      – Я? Я… нічога! З дзяцінства малюю. Тое-сёе выстаўляў, але гэта так… не Эль Грэка! Цяпер у вёсцы. Старшыня знаёмы работу прапанаваў. За тры кавалкі стэнды розныя і залу ў Доме культуры трэба аздобіць. На тры сцяны – палотны! Я, вядома, пагадзіўся і амаль усё выканаў. Прыгожа. А вось тры кавалкі адразу ж вырашыў аддаць на вяндлярню. Для калгаса і працоўнага сялянства. Пачнуць біць вепручкоў сваіх, хай вэндзяць каўбасы. Хм-м, не хоча вяндлярні старшыня, у яго іншыя думкі. А як жа харч для насельніцтва?! Колькі можна вяскоўцу ў горад па каўбасу ездзіць? Га-а?

      Яна падлівала каву. Вяндлярня… Каўбасы… Ён, аказваецца, малюе з дзяцінства. Ёй шкада было сукенкі, заціснутай дзверцамі, і муляў вочы тэлевізар. Вядома, не на сваім месцы! Гэта раздражняла. Ён дакрануўся да рукі.

      – Вы паслухайце. Нядаўна іду на бульбу разам з вясковымі жанчынамі. Мерзнуць цётачкі, рукі стынуць, усе навіны з раніцы перагавораны, ад якіх толькі адна нервовасць! І ініцыятывы ніякай! Назаўтра я ім плакат прынёс. Ноч маляваў. Дыні, бананы, апельсіны, вінаград, ананасы… «Вось гэта, кажу, ананас. Ён расце ў Афрыцы. А ў нас свая Афрыка і свой ананас. Гэта, кажу, бульба наша. Дык давайце і ставіцца да яе, як да ананасаў!» Я вас, пэўна, натаміў… Кава выпіта?

      – Ды не, ёсць яшчэ. Наліць?

      – Дзякую, дастаткова.

      Яна сабрала кубачкі на маленькі паднос. Паставіла на яго і кававарку.

      – Гэта пасля СКАЧАТЬ