Название: Чароўная скарбніца
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7348-0
isbn:
– Апчхі! – зямлянка не ўтрымалася ад казытання ў носе.
Вухуцяне здзіўлена паглядзелі на яе. Мабыць, яны ніколі не чхалі.
Дзяўчынка сарамліва ўсміхнулася:
– Прабачце!
– З табой усё добра? – занепакоілася бабуля Мядвана.
– Усё выдатна, нічога страшнага, так бывае! – адказала госця.
Насамрэч Улада дзіўна сябе адчувала: у носе казытала, яго хацелася пачасаць, здавалася, яна зноў будзе чхаць. Раптам ёй згадалася, што ў Вухуціка такі нос і ліхтарык на лбе з’явіліся пад уздзеяннем атмасферы гэтай планеты. Улада захвалявалася, ці не збіраецца яе сімпатычны кірпаценькі носік ператварыцца ў дудачку? Нешта і лоб пачаў часацца! Можа, ліхтарык так прабіваецца?! Дзяўчынцы вельмі захацелася хутчэй адправіцца дадому.
– Сынок, доўга не затрымлівайся, будзь заўсёды побач з Уладай, бо на чужой планеце можа быць небяспечна! – давала парады мама.
– Гэта не чужая мне планета! – нагадаў Вухуцік. – Але я абяцаю, што мы з маёй сяброўкай будзем побач. Не хвалюйся, мамачка!
Касмічны карабель стаяў ля дома. Калі яны выйшлі на ганак, спадарыня Лілана непрыкметна затрымала Уладу і пранікнёна сказала:
– Некаторыя мае словы, магчыма, падаліся табе калючымі. Прабач! Проста мне было страшна, што наш сын можа паляцець з табой на Зямлю і застацца там назаўсёды…
– Не перажывайце, ён крыху пагасцюе, а потым абавязкова вернецца да вас. А пакуль ён будзе на Зямлі, я абяцаю клапаціцца аб ім, – запэўніла дзяўчынка.
– Дзякую… – шчыра прашаптала спадарыня Лілана.
Прыгоды вухуцян на Зямлі
Вухуцік і Улада ўвайшлі ў касмічны карабель. Праз ілюмінатар яны бачылі, як махаюць ім бацькі і дзядуля з бабуляй. Дзеці селі, рамяні бяспекі прышпілілі іх, шторкі ілюмінатараў з ціхім шоргатам апусціліся, і ледзь улоўны рух падказаў, што лятальны апарат падняўся ў паветра. Праз некаторы час шторкі зноў падняліся, і перад позіркамі падарожнікаў раскінуліся бясконцыя касмічныя прасторы. Улада любавалася зоркамі і туманнасцямі, ля якіх яны праляталі.
– Як называецца вось тое яркае сузор’е? – запыталася дзяўчынка.
Сябар не адказаў, тады Улада адарвала позірк ад касмічнай прыгажосці і азірнулася. Вухуцік спаў. Дзяўчынка ціхенька дастала з сумкі нататнік і аловак – захацела намаляваць сузор’е, якое так уразіла яе прыгажосцю. Зрабіла накід, а расфарбаваць вырашыла дома – акварэллю. Перагарнула старонку, і зноў аловак забегаў па чыстым аркушы паперы. Юная мастачка намалявала Мінолу і Рудаша. Потым падумала і дадала Сіньку і Зялёнку, чамусьці вырашыла пакінуць сабе СКАЧАТЬ