Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 5

СКАЧАТЬ зірні, памацай маё цела, няўжо адмовішся? Толькі не пужайся, дам за так, не за грошы… За іх ты засілішся… А мне жонку і дзетак тваіх шкада… Пагаджайся, пакуль не перадумала, а то аддамся Ашоту, а ён іншы, ён заплоціць, толькі не ў дарозе, усё ж адказвае за маю дастаўку, і не ў Берліне, дзе каштарыс высокі. Ён дачакаецца мяне ў Мінску і завалачэ ў які-небудзь ванючы гатэль з прусакамі…

      – Датрахалася, зусім з глузду з’ехала. Гэта ў цябе ў галаве прусакі замест мазгоў, – прабурчэў Дзмітрый і, скрывіўшыся, як ад кіслага, пачаў вырульваць на шашу.

      Люба яшчэ не зусім ачомалася ад нечакана нахлынуўшай млоснасці і цяпер, трошкі прыплюснуўшы вейкі, паволі, але без усялякага жадання вярталася ў рэальнасць. Нейкім нязведаным дагэтуль падсвядомым пачуццём яна ўбачыла вакол сябе празрыстую заслону, падобную на вадаспад, якая, здавалася, бараніла ад усяго нядобрага і злога. Люба чула, пра што гаворыць Ірына, бачыла яе голую і ніяк не магла дапяць, чаго дзяўчына торкае свае цыцкі вадзіцелю ледзь не ў самы твар. Яна бачыла, як Ашот укрыў Ірыну плашчоўкай і, прытуліўшы да сябе, правёў міма, чула, як, усаджваючы суседку ў крэсла, ён ціха спытаўся:

      – Ты зноў наглыталася калёс?

      – І запіла віном, – раўнадушна адказала Ірына і нечакана ўсхліпнула: – Я больш гэтага не вытрымаю…

      – Хутка ўсё скончыцца, – пяшчотна сказаў Ашот. – Ты лепш засні.

      Гэтае «засні» імгненным неймаверным цяжарам навалілася на Любіны вейкі. Яна міжвольна заплюшчыла вочы і цяпер не толькі ўбачыла вакол сябе серабрыстыя вадзяныя пырскі, але і пачула грукатлівы шум вадаспада, такі жывы і лагодна-пявучы. На душы стала лёгка і спакойна.

      Апошняе, што пачула Люба перад тым, як заснуць, былі словы, сказаныя кімсьці з дзяўчат: «Як бы там ні было, а Ірына на нашых вачах за гадзіну зарабіла аж дзвесце долараў!»

      За паўгадзіны да нямецкай мяжы Любу раскатурхаў Ашот і забраў пашпарт, які адразу ж аддаў Дзмітрыю.

      – Апошняя праверка, – падаў голас вадзіцель і, пералічыўшы пашпарты, павучальна прамовіў: – На мяжы не мітусіцеся, сядзіце спакойна, у немцаў памежнікі і мытнікі працуюць на пару. Машыны шманаюць рэдка, а на людзей і зусім увагі не звяртаюць. Колькі езджу, у салон ні разу не зазірнулі, нават крыўдна…

      Пра тое, што адбылося па дарозе на Варшаву, ні Люба, ні хто іншы не ўзгадвалі. Дый навошта? Праз некалькі гадзін іх шляхі разыдуцца, а там у кожнага свой клопат, як кажуць, свая кашуля бліжэй да цела.

      Немцы і сапраўды вельмі хутка і без усялякай цікаўнасці да пасажыраў прагледзелі іх пашпарты, тут жа грукнулі штампам, але больш уважліва перабралі дакументы вадзіцеля, нават прымусілі завесці машыну і праверылі на «СО», яшчэ больш уважліва вывучалі страхоўку і зялёную карту. Зрэшты, калі ўсе пытанні былі знятыя, Дзмітрыю вярнулі дакументы, акрамя аднаго – пашпарта.

      Малады, зусім юны, прышчаваты памежнік у велікаватай фуражцы, над губамі тоненькая палоска чорных вусікаў, зазіраючы ў салон СКАЧАТЬ