Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 4

СКАЧАТЬ дзяўчаткі, пажадайце мне ні пуха ні пер’я, – цокаючы абцасамі на выхад, сказала Ірына.

      – Ні пуха… – разам выдыхнулі прысутныя, а Дзмітрый, усё яшчэ трымаючыся за сківіцу, прагундосіў:

      – Ірка, не ведаю, што ты задумала, але глядзі, не ўлезь к чорту ў балота.

      – Ты нас ужо абараніў, цяпер дазволь мне за сябе і цябе, немаўлятку, заступіцца, – праходзячы міма, раскудлаціла вадзіцелю чупрыну дзяўчына і весела, па-блазенску рассмяялася.

      Як толькі стрыжаныя ўбачылі дзяўчыну, адразу змяніліся: вонкавай абыякавасці і пагрозлівай засяроджанасці як і не было, на тварах імгненна з’явіліся гуллівыя, з’едліва-пошлыя ўсмешкі, да гэтага абыякавыя, немігатлівыя вочы ажылі, заіскрыліся прагавітым, бессаромным жаданнем.

      Ашот, як і стрыжаныя, зразумеў, на што наважылася Ірына, і рашуча пераступіў ёй дарогу:

      – Не рабі глупства, я за цябе заплачу…

      – Адыдзі, ты мне не муж і не бацька, – як ад надакучлівай мухі, адмахнулася дзяўчына і гучна крыкнула: – Хлопчыкі, ёсць размова, толькі скажыце гэтаму лоху, каб сеў у машыну і не высоўваўся…

      Тое, што потым адбылося на вачах дзяўчат, пасажырак «рафіка», не проста іх збянтэжыла, убачанае выбіла з каляіны і неймаверна ўзмацніла страхі, якімі і без таго поўніліся душы. Некаторых паводзіны Ірыны і рэкеціраў прывялі да нервовага зрыву.

      Бачачы, як Ірына слізганула ў прачыненую дзверцу «Мерседэса» і як паважна ўслед за ёй залез адзін са стрыжаных, а астатнія, назіраючым за тым, што робіцца ў сярэдзіне, весела, па-блазенску скаліліся і пагойдвалі машыну, першай не вытрымала Кацярына. У яе руцэ няведама адкуль з’явілася небяспечная брытва, пагрозліва бліснула лязо.

      – Я ім не дамся, няхай толькі сунуцца…

      – Ты што, здурнела?!

      Каля Кацярыны імгненна з’явіўся Ашот і, пераціснуўшы дзяўчыне запясце, адабраў брытву.

      – Хіба не бачыш, што гэтая гадаўка сама пайшла? – Ашот абвёў пасажырак злым позіркам, секануў паветра рукой. – Ніхто, чуеце, ніхто вас не зачэпіць, калі, канечне, самі таго не пажадаеце!

      Праз гадзіну напружанага чакання пасажыры «рафіка» убачылі, як Ірына вылезла з «Мерседэса» і, хістаючыся, няўпэўнена, па-матроску шырока ставячы ногі, пасунулася да «рафіка». Рэкеціры нешта крычалі ёй услед, але дзяўчына нават не азірнулася, толькі падняла рукі над галавой і развітальна памахала. Раптам яна спынілася, быццам наткнулася на нейкую нябачную перашкоду, скінула чаравікі, замітусілася, крутнулася ўправа-ўлева, як пераламалася напалам, і, прыкрыўшы далонню рот, подбегам кінулася да ўзбочыны. Стрыжаныя, убачыўшы, як дзяўчына, стоячы на ўзвале на каленях, ванітуе, зарагаталі, ды так, што здрыганулася шкло ў «рафіку».

      У Любы саленаваты камяк перахапіў горла. І адразу, як калісьці ў дзяцінстве, яе імгненна агарнула даўно забытае, запаланіла міжвольнае і амаль непераадольнае жаданне ўцячы адсюль, схавацца, каб нікога не бачыць і нічога не чуць. Яна падхапілася і кінулася да дзвярэй, але ніяк СКАЧАТЬ