Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 2

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ха, вандроўніца? – істэрычна засмяялася дзяўчына. – Скажы лепш – валацужніца… І невядома, хто з нас больш «бабак» заробіць… Я не толькі іх маю на ўвазе, – дзяўчына падхапілася на ногі і, тэатральна раскінуўшы рукі, крыкнула: – Я больш зараблю і за цябе, і за Ашота… Ды што казаць, я больш зараблю за ўсіх вас разам узятых. Паўгода – і трохпакаёвая кватэра ў кішэні… І не загаворвай мне зубы – гані шампуньку.

      Гэтая размова, і асабліва шматзначны, бессаромна-істэрычны Ірынін смех, непрыемным халадком закралася ў Любіну душу. Адразу ўзгадалася рослая, як не пад два метры, касцістая, мужчынападобная начальніца аддзела кадраў трамвайнага дэпо, якая, аддаючы працоўную кніжку, брыдка скрывілася і скрозь зубы працадзіла: «Усім вядома, чаго нашы дзяўчаты туды едуць, але ніколі не думала, што і ты – блудніца».

      Люба скоса зірнула на суседку, якая ноччу, калі ад’язджалі з Мінска, назвалася Кацярынай, і, сустрэўшыся з ёй позіркам, паспрабавала ўсміхнуцца. Гэткая ж вымучаная, палахлівая ўсмешка кранула і Кацярыніны вусны.

      – Мне прапанавалі месца рэпетытаркі музыкі для васьмігадовага хлопчыка, – нясмелым стомленым голасам сказала дзяўчына, – з веданнем рускай мовы.

      – А ў мяне кантракт пакаёўкі ў доме, дзе жыве калека… Ён паралізаваны, ногі не ходзяць.

      – Хоць бы гэтая «Чарадзейка» не падвяла, – цяжка ўздыхнула Кацярына.

      – Фірма надзейная, – упэўнена сказала Люба. – Муж маёй лепшай сяброўкі там за галоўнага.

      – Запрашаю ўсіх да нашага стала-чамадана, а ў каго рукі караткаватыя, лічыце мяне афіцыянтам: усё, што пажадаеце, паднясу, – уладна абвясціў Ашот. – Як кажуць, служба службай, а абед па распарадку.

      – Баюся я гэтага Ашота, ці не бандыт? – паспешліва прашаптала Кацярына. – Падазрона маўчыць, імя не нашае, хоць і прамаўляе без акцэнту.

      – Ён – армянін і ніякі не бандыт, – прыхільна ўсміхнулася Люба, – сяброўка пра яго добра казала, і ў «Чарадзейцы»

      Ашот – не апошні чалавек.

      – Афіцыянт, – зноў падхапілася на ногі Ірына, – апахмялі даму шампанскім… І бутэрброд хачу з чым-небудзь салёненькім.

      Ашот як і не чуў, але шампанскае з сумкі выцягнуў.

      – Дай ты ёй бутэльку, няхай нап’ецца ды спіць, – не ўстрымаўся, не паварочваючы галавы, крыкнуў шафёр.

      – Правільна, Дзімачка, няхай маё аддасць – і я буду спаць ажно да Берліна.

      Атрымаўшы бутэльку, Ірына тут жа яе схавала ў цэлафанавы пакет, але, убачыўшы, што Ашот дастаў яшчэ адну, шампанскае выцягнула і пісклявым голасам пачала кленчыць:

      – Ашоцік, міленькі, адкаркуй. У мяне не атрымаецца, стрэліць, і ўсё выльецца, – убачыўшы, што хлопец яе ігнаруе, Ірына рашуча сарвала з бутэлькі бліскучую залацістую фольгу і, хітра пазіраючы на Ашота, прагаварыла: – Шампанскае напаўсухое, ляжала ў цяпле ды яшчэ цэлыя суткі трэслася ў сумцы… Стрэліць, як піць даць стрэліць СКАЧАТЬ