Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нелюбімыя гінуць - Віктар Праўдзін страница 25

СКАЧАТЬ рэзкі, а нейкі прытуплены, сутаргавата-скрыпучы, і адразу зашавялілася, нагадала аб сабе дзіця. Гэта надало рашучасці. Імгненна туман у вачах развеяўся, думкі прасвятлелі і, чапляючыся адна за адну, цалкам аднавілі ў памяці апошнія падзеі, у тым ліку выбух і сцяну, якая падала на глуханямога, але вайскоўца не ўспомніла, як ні сілілася.

      Часу на развагу і роздум не было, думкі пра дзіця прымушалі дзейнічаць. Айшэ зірнула на глуханямога, і хлопчык, зразумеўшы, што хоча ад яго гаспадыня, пацягнуў вайскоўца за паясны рэмень. Яна ўперлася вольнай рукой у плячо мерцвяка, і нарэшце цела зрушылася, трошкі спаўзло, дыхаць стала лягчэй. Айшэ змагла вызваліць прыціснутую левую руку, трошкі адпачыла і паспрабавала, прыўздымаючы мёртвае цела, знізу выслізнуць з-пад яго. Канешне, каб Рыжы не цягнуў вайскоўца за рэмень угору, наўрад ці тое атрымалася б.

      Вызваліўшыся, Айшэ нейкі час сядзела на зямлі і ўтрапёна ўзіралася ў твар чалавека, які, відавочна, выхапіў яе і нямко з самага пекла. Праўда, самому не пашэнціла, праз усю спіну наўскос гузікамі чарнелі тры кулявыя раненні. Твар рускага быў спакойны, быццам ён спаў, па скроні цякла кропелька поту. Вось кропелька трапіла на ружовы крывулісты шнар праз усю даўнавата не голеную шчаку і застыла, не змагла пераадолець гэтую перашкоду.

      Айшэ не заўважыла, як побач з імі з’явіліся вайскоўцы і адразу схіліліся над ляжачым.

      – Што з ім? – падымаючыся на ногі, спыталася Айшэ.

      Вусаты салдат знізу ўверх цяжка зірнуў на жанчыну і, злосна мацюкнуўшыся, крыкнуў:

      – Валі адсюль, сцерва!.. З-за цябе камандзіра забілі!..

      5

      Люба расплюшчыла вейкі, пацягнулася, адразу ўзгадала ўсё, што адбылося ноччу, і, галоўнае, намер фрау Эльзы пабудзіць яе а шостай гадзіне. Пашукала вачыма гадзіннік, убачыла яго на тумбачцы і, згледзеўшы, што стрэлкі вось-вось стануць на шэсць, рэзка адкінула коўдру, а разам адкінула і рэшткі сну, неспакойнага, як забыццё. Стомленасці не адчувала, усе думкі былі скіраваны на запланаваную эканомкай сустрэчу з панам Гансам, цяпер ад ягонай прыхільнасці будзе залежаць далейшы лёс Любы. Хуценька прыбрала ложак, апранулася ў ружовы халат і ўжо накіравалася ў ванны пакой, як у дзверы даволі гучна і патрабавальна пастукалі.

      – Люба, пара ўставаць, – гукнула фрау Эльза.

      Люба крутнула ручку засаўкі і расчыніла дзверы. Эканомка была ў тым жа строгім, без адзінай складачкі, светла-шэрым гарнітуры, валасы гладка зачэсаныя і сабраныя на патыліцы ў кульку, на шчоках трошкі румянаў, вочы халодныя, быццам і не было паміж імі начной прыхільнай размовы, і ў дадатак – ледзь кранутыя бляклай памадай вусны, якія рабілі твар падобным на бяздушны манекен. Гэтую нязвыклую для Любы строгасць парушала бялюткая блузка з вясёлым карункавым каўнерыкам. Фрау Эльза заўважыла захапленне ў вачах пакаёўкі, і ледзь прыкметная ўсмешка кранула куточкі вуснаў.

      – Ты, СКАЧАТЬ